Dapp — дэцэнтралізаваныя дадаткі
Інструменты і паслугі на базе Ethereum
Дэцэнтралізаваныя дадаткі — гэта прагрэсіруючыя дадаткі, якія выкарыстоўваюць Ethereum для разбурэння старых мадэляў бізнесу або вынаходкі новых.

Пачынаем
Каб апрабаваць дэцэнтралізаваны дадатак, вам спатрэбіцца і трохі ETH. Гаманец дазволіць вам падключыцца або ўвайсці ў сістэму. І вам спатрэбіцца ETH для аплаты любых .
Для пачаткоўцаў
Некалькі дэцэнтралізаваных дадаткаў, якія падыходзяць для пачаткоўцаў. Даследуйце больш дэцэнтралізаваных дадаткаў ніжэй.

Uniswap
З лёгкасцю абменьвайце свае токены. Фаварыт супольнасці, які дазваляе гандляваць токенамі з людзьмі па ўсёй сетцы.

OpenSea
Купляйце, прадавайце, знаходзьце і гандлюйце эксклюзіўнымі таварамі.

Gods Unchained
Стратэгічная калекцыйная картачная гульня. Гуляючы, зарабляйце карты, якія вы можаце потым прадаць за рэальныя грошы.

Ethereum Name Service
Зручныя імёны для адрасоў Ethereum і дэцэнтралізаваных сайтаў.
Даследуйце дэцэнтралізаваныя дадаткі
Шмат дэцэнтралізаваных дадаткаў усё яшчэ з'яўляюцца эксперыментальнымі і тэстуюць магчымасці дэцэнтралізаваных сетак. Але некаторыя з першых распрацовак у галінах тэхналогій, фінансаў, гульнявой індустрыі і калекцыяніравання ўжо сталі паспяховымі.
Выберыце катэгорыю
Дэцэнтралізаваныя фінансы
Гэта дадаткі, якія сканцэнтраваны на стварэнні фінансавых паслуг з выкарыстаннем крыптавалют. Яны прапануюць крэдыты, пазыкі, заробак працэнтаў і прыватныя плацяжы — асабістыя даныя не патрабуюцца.
Заўсёды праводзьце ўласныя даследаванні
Ethereum — гэта новая тэхналогія, і большасць дадаткаў — новыя. Перш чым уносіць вялікія сумы грошай, пераканайцеся, што вы разумееце ўсю рызыку.Крэдытаванне і запазычванне
- НаперадAaveПазычайце свае токены, каб зарабляць працэнты, і выводзьце сродкі ў любы час.
- НаперадCompoundПазычайце свае токены, каб зарабляць працэнты, і выводзьце сродкі ў любы час.
- НаперадSummer.fiГандлюйце, пазычайце і адкладвайце грошы з дапамогай Dai, стэйблкоіна Ethereum.
- НаперадPWNЛёгкія пазыкі, падмацаваныя любымі токенамі або NFT на Ethereum.
- НаперадYearnYearn Finance — гэта агрэгатар даходнасці. Дазваляе людзям, DAO і іншым пратаколам магчымасць укладваць лічбавыя актывы і атрымліваць даход.
- НаперадConvexConvex дазваляе пастаўшчыкам ліквіднасці Curve атрымліваць гандлёвыя камісіі і атрымліваць павышаныя ўзнагароды ў CRV, не блакіруючы свае CRV.
Біржы
- НаперадUniswapЛёгка абменьвайце токены або пакідайце іх для атрымання ўзнагарод у працэнтах.
- НаперадLoopringАднарангавая гандлёвая платформа, створаная для хуткасці.
- НаперадBalancerBalancer — гэта аўтаматызаваны менеджар партфеля і гандлёвая платформа.
- НаперадCurveCurve — гэта дэцэнтралізаваная біржа, арыентаваная на стэйблкоіны
- НаперадDODODODO — гэта сеткавы пастаўшчык ліквіднасці, які выкарыстоўвае алгарытм актыўнага маркет мэйкера (PMM)
Bridges
- НаперадRubicМіжсеткавы агрэгатар тэхналогій для карыстальнікаў і дэцэнтралізаваных дадаткаў.
Інвестыцыйныя фонды
- НаперадPoolTogetherЛатарэя, у якой нельга прайграць. Прызы кожны тыдзень.
- НаперадIndex CoopІндэкс крыптавалют, які дае вашаму партфелю доступ да лепшых токенаў DeFi.
- НаперадYearnYearn Finance — гэта агрэгатар даходнасці. Дазваляе людзям, DAO і іншым пратаколам магчымасць укладваць лічбавыя актывы і атрымліваць даход.
- НаперадConvexConvex дазваляе пастаўшчыкам ліквіднасці Curve атрымліваць гандлёвыя камісіі і атрымліваць павышаныя ўзнагароды ў CRV, не блакіруючы свае CRV.
Кіраванне партфелем
- НаперадZapperСачыце за сваім партфелем і выкарыстоўвайце шэраг прадуктаў DeFi з аднаго інтэрфейсу.
- НаперадZerionКіруйце сваім партфелем і проста ацэньвайце кожны асобны актыў DeFi на рынку.
- НаперадRotkiІнструмент з адкрытым зыходным кодам для адсочвання партфеля, аналітыкі, бухгалтарскага ўліку і падатковай справаздачнасці, які паважае вашу прыватнасць.
- НаперадKrystalУніверсальная платформа для доступу да ўсіх вашых любімых сэрвісаў DeFi.
Краўдфандынг
- НаперадGitcoin GrantsКраўдфандынг для грамадскіх праектаў Ethereum з павялічанымі ўкладамі
Дэрыватывы
- НаперадSynthetixSynthetix — гэта пратакол для выпуску і гандлю сінтэтычнымі актывамі
Жадаеце прагледзець іншыя дадаткі?
Магія адваротнага боку дэцэнтралізаванымі фінансамі
Што такога ў Ethereum, што дазваляе дэцэнтралізаваным фінансавым дадаткам квітнець?
Адкрыты доступ
Фінансавыя сэрвісы, якія працуюць на Ethereum, не патрабуюць рэгістрацыі. Вам дастаткова мець сродкі і падключэнне да Інтэрнэту.
Новая эканоміка токенаў
Цэлы свет токенаў, з якімі вы можаце ўзаемадзейнічаць праз гэтыя фінансавыя прадукты. Людзі ўвесь час ствараюць новыя токены на аснове Ethereum.
Стэйблкоіны
Каманды стварылі – менш зменлівыя крыптавалюты. Яны дазваляюць эксперыментаваць і выкарыстоўваць крыптавалюты без рызыкі і нявызначанасці.
Узаемазвязаныя фінансавыя паслугі
Усе фінансавыя прадукты ў прасторы Ethereum модульныя і сумяшчальныя адзін з другім. Новыя канфігурацыі гэтых модуляў з'яўляюцца на рынку ўвесь час, тым самым пашыраючы вашы магчымасці выкарыстання крыптавалюты.

Чараўніцтва, якое хаваецца за дэцэнтралізаванымі дадаткамі
Дэцэнтралізаваныя дадаткі могуць выглядаць як звычайныя дадаткі. Але за кулісамі яны валодаюць некаторымі асаблівымі якасцямі, таму што яны атрымалі ў спадчыну ўсе суперздольнасці Ethereum. Вось што адрознівае дэцэнтралізаваныя дадаткі ад звычайных.
У чым прычына поспеху Ethereum?Не мае гаспадароў
Пасля разгортвання ў Ethereum код дэцэнтралізаванага дадатку немагчыма выдаліць. І кожны можа выкарыстоўваць яго функцыі. Нават калі каманда, якая стаіць за гэтым дадаткам, распусціцца, вы ўсё роўна зможаце ім карыстацца. Апынуўшыся на Ethereum, ён там і застанецца.
Не падвяргаюцца цэнзуры
Убудаваныя плацяжы
Plug and play
Адзін ананімны лагін
Заснавана на крыптаграфіі
Ніякіх прастояў
Як працуюць дэцэнтралізаваныя дадаткі
Бэкэнд-код (разумныя кантракты) дэцэнтралізаваных дадаткаў працуе ў дэцэнтралізаванай сетцы, а не на цэнтралізаваным серверы. Яны выкарыстоўваюць Ethereum для захоўвання даных і разумных кантрактаў для логікі сваіх дадаткаў.
Разумны кантракт падобны на набор правілаў, якія дзейнічаюць у сетцы, каб усе іх бачылі і працавалі у дакладнай адпаведнасці з гэтымі правіламі. Уявіце сабе гандлёвы аўтамат: калі вы забяспечыце яго дастатковай колькасцю сродкаў і зробіце правільны выбар, вы атрымаеце патрэбны вам тавар. Як і гандлёвыя аўтаматы, разумныя кантракты могуць захоўваць сродкі гэтак жа, як ваш рахунак Ethereum. Гэта дазваляе коду пасрэднічаць у пагадненнях і транзакцыях.
Пасля разгортвання дэцэнтралізаваных дадаткаў у сетцы Ethereum вы не можаце змяніць іх. Гэтыя дадаткі могуць быць дэцэнтралізаванымі, таму што яны кіруюцца логікай, прапісанай у кантракце, а не прыватнай асобай ці кампаніяй.