Перайсці да асноўнага зместу

Што такое эфір (ETH)?

Валюта для нашай лічбавай будучыні

Манета эфір (ETH) — гэта лічбавыя глабальныя грошы.

Гэта валюта праграмных дадаткаў Ethereum.

Бягучая цана ETH (USD)

Загрузка...
(За апошнія 24 гадзіны)
Атрымайце ETH
Малюнак групы людзей, якія з захапленнем глядзяць на гліф эфіра (ETH)

ETH — гэта крыптавалюта. Гэта дэфіцытныя лічбавыя грошы, якімі вы можаце карыстацца ў Інтэрнэце падобна біткойнам. Калі вы пачатковец у галіне крыптавалют, пазнаёмцеся са звесткамі аб тым, чым ETH адрозніваецца ад традыцыйных грошай.

Ён сапраўды ваш

ETH дазваляе вам быць сваім уласным банкам. Вы можаце кантраляваць свае ўласныя сродкі з дапамогай ў якасці доказу ўласнасці — без неабходнасці трэціх асоб.

Забяспечана крыптаграфіяй

Інтэрнэт-грошы могуць быць новымі, але яны абаронены праверанай . Гэта абараняе ваш гаманец, ваш ETH і вашы транзакцыі.

Аднарангавыя плацяжы

Вы можаце адправіць свой ETH без якіх-небудзь пасрэдніцкіх паслуг, такіх як банк. Гэта падобна на перадачу наяўных грошай асабіста, але вы можаце зрабіць гэта бяспечна з любой асобай, у любым месцы і ў любы час.

Няма цэнтралізаванага кантролю

ETH — дэцэнтралізаваны і глабальны. Няма ні адной кампаніі альбо банка, які б мог вырашыць друкаваць больш ETH або змяніць умовы выкарыстання.

Адкрыты для ўсіх

Каб прымаць ETH, вам спатрэбіцца толькі падключэнне да Інтэрнэту і гаманец. Каб прымаць плацяжы, вам не патрэбны доступ да банкаўскага рахунку.

Даступны ў гнуткіх сумах

ETH дзеліцца да 18 знакаў пасля коскі, так што вам не трэба купляць 1 цэлы ETH. Вы можаце купіць дробныя часткі — да 0,0000000000000000001 ETH, калі спатрэбіцца.

Хочаце купіць крыху Ethereum? Звычайна блытаюць Ethereum і ETH. Ethereum — гэта , а ETH — асноўны актыў Ethereum. ETH — гэта і ёсць тое, што вы, напэўна, жадаеце купіць. Дакладней пра Ethereum.

Што ўнікальнага ў ETH?

На Ethereum шмат крыптавалют і мноства іншых токенаў, але ёсць некаторыя рэчы, якія можа рабіць толькі ETH.

ETH падсілкоўвае і абараняе Ethereum

ETH — гэта крыніца жыцця Ethereum. Калі вы адпраўляеце ETH або выкарыстоўваеце прыкладанне Ethereum, вы будзеце плаціць камісію ў ETH за выкарыстанне сеткі Ethereum. Гэтая плата з'яўляецца стымулам для вытворцы блокаў апрацоўваць і правяраць тое, што вы спрабуеце зрабіць.

Валідатары падобныя на рэгістратараў Ethereum — яны правяраюць і даказваюць, што ніхто не падманвае. Іх выбіраюць выпадковым чынам, каб прапанаваць блок транзакцый. Валідатары, якія выконваюць гэтую працу, таксама ўзнагароджваюцца невялікімі аб'ёмамі нядаўна выпушчаных ETH.

Праца, якую выконваюць валідатары, і капітал, які яны , забяспечваюць бяспеку Ethereum і свабоду ад цэнтралізаванага кантролю. ETH забяспечвае Ethereum.

Стэйкаючы ETH, вы дапамагаеце абараняць Ethereum і зарабляеце ўзнагароды. У гэтай сістэме пагроза страты ETH стрымлівае зламыснікаў. Дакладней пра стэйкінг

Што такое Ethereum?

Калі вы хочаце даведацца больш пра Ethereum, тэхналогіі, якая ляжыць у аснове ETH, азнаёмцеся з нашай уводнай інфармацыяй.

ETH ляжыць у аснове фінансавай сістэмы Ethereum

Не задаволеная плацяжамі, супольнасць Ethereum будуе цэлую фінансавую сістэму, якая з'яўляецца і даступнай кожнаму.

Вы можаце выкарыстоўваць ETH як залог для стварэння зусім розных крыптавалютных токенаў на Ethereum. Акрамя таго, вы можаце запазычыць і атрымліваць працэнты ў ETH і ў іншых токенах, заснаваных на ETH.

Дакладней пра DeFi

DeFi — гэта дэцэнтралізаваная фінансавая сістэма, пабудаваная на Ethereum. Гэты агляд тлумачыць, што вы можаце зрабіць.

Абгорнуты эфір (WETH) выкарыстоўваецца для пашырэння функцыянальнасці ETH для працы з іншымі токенамі і дадаткамі. Даведацца больш пра WETH.

Выкарыстанне ETH расце з кожным днём

Паколькі Ethereum можна праграмаваць, разпрацоўшчыкі могуць эксперыментаваць з ETH незлічонай колькасцю спосабаў.

Яшчэ ў 2015 годзе ўсё, што вы маглі зрабіць, гэта адправіць ETH з аднаго ўліковага запісу Ethereum на іншы. Ніжэй пералічаны толькі некаторыя рэчы, якія вы можаце зрабіць сёння.

Чаму ETH мае каштоўнасць?

ETH па-рознаму каштоўны для розных людзей.

Для карыстальнікаў Ethereum ETH з'яўляецца каштоўным, таму што дазваляе плаціць камісію за транзакцыі.

Іншыя разглядаюць гэта ў якасці лічбавага запасу кошту, таму што стварэнне новага ETH з часам запавольваецца.

У апошні час ETH стаў каштоўным для карыстальнікаў фінансавых дадаткаў на Ethereum. Гэта таму, што вы можаце выкарыстоўваць ETH у якасці закладу для крыпта-пазык або ў якасці плацежнай сістэмы.

Вядома, многія таксама разглядаюць гэта як інвестыцыі, падобныя на біткойны або іншыя крыптавалюты.

Студзень 2019

ETH — не адзіная крыпта на Ethereum

Любы можа ствараць новыя віды актываў і гандляваць імі на Ethereum. Яны вядомыя як «токены». Людзі такенізавалі традыцыйныя валюты, сваю нерухомасць, мастацтва і нават сябе!

Ethereum з'яўляецца домам для тысяч токенаў, некаторыя з іх больш карысныя і каштоўныя, чым іншыя. Распрацоўшчыкі пастаянна ствараюць новыя токены, якія адчыняюць новыя магчымасці і новыя рынкі.

Больш падрабязна пра токены і іх выкарыстанне

Стэйблкоіны
Больш падрабязна пра найменш валатыльныя токены Ethereum.
Дэцэнтралізаваныя фінансы (DeFi)
Фінансавая сістэма для токенаў Ethereum.
Неўзаемназаменныя токены (NFT)
Токены, якія прадстаўляюць права ўласнасці на рэчы ў Ethereum.
Дэцэнтралізаваныя аўтаномныя арганізацыі (DAO)
Інтэрнэт-супольнасці часта кіруюцца ўладальнікамі токенаў.

Папулярныя тыпы токенаў

Стэйблкоіны

Токены, якія адлюстроўваюць кошт традыцыйнай валюты, такой як долары. Гэта вырашае праблему валатыльнасці многіх крыптавалют.

Токены кіравання

Токены, якія прадстаўляюць права голасу ў дэцэнтралізаваных арганізацыях.

Шіткоіны

Паколькі ствараць новыя токены лёгка, кожны можа зрабіць гэта — нават людзі з дрэннымі або памылковымі намерамі. Заўсёды праводзіце сваё даследаванне перад іх выкарыстаннем!

Калекцыйныя токены

Токены, якія прадстаўляюць калекцыйны прадмет з гульні, твор лічбавага мастацтва або іншыя ўнікальныя актывы. Шырока вядомыя як неўзаемазаменныя токены (NFT).

Test your Ethereum knowledge

Ці была гэтая старонка карыснай?