Камісіі за газ
Камісіі сеткі
Камісіі сеткі ў Ethereum называюцца газам.
Газ — гэта паліва, на якім дзейнічае Ethereum.
Вынікі
- Для апрацоўкі кожнай транзакцыі ў Ethereum патрабуецца невялікая аплата
- Гэтыя аплаты вядомы як камісіі за газ
- Плата за газ не фіксаваная, яна змяняецца ў залежнасці ад загружанасці сеткі
Што такое камісія за газ?
Думайце аб Ethereum як аб вялікай камп'ютарнай сетцы, дзе людзі могуць выконваць такія задачы, як адпраўка пісьмаў або запуск праграм. Як і ў рэальным свеце, гэтыя задачы патрабуюць энергіі для іх выканання.
У Ethereum кожнае вылічальнае дзеянне мае ўсталяваную цану газу. Ваша плата за газ — гэта агульны кошт дзеянняў у вашай транзакцыі. Калі вы адпраўляеце транзакцыю або запускаеце , вы плаціце камісію за газ для іх апрацоўкі.
Як плаціць менш за газ?
Хоць больш высокія камісіі ў Ethereum часам непазбежныя, існуюць стратэгіі, якія можна выкарыстоўваць, каб знізіць кошт:
Плануйце найлепшы час для вашых транзакцый
Падобна таму, як вандроўка ў нізкі сезон болей даступная і не шматлюдная, транзакцыі ў Ethereum танней, калі Паўночнаамерыканскі кантынент спіць.
Пачакайце, пакуль паменшыцца кошт газу
Цэны на газ растуць і падаюць кожныя дванаццаць секунд у залежнасці ад загружанасці Ethereum. Калі цэны на газ высокія, чаканне ўсяго некалькі хвілін перад здзяйсненнем транзакцыі можа прывесці да значнага зніжэння затрат.
Ужывайце ўзровень 2
Ланцугі ўзроўню 2 пабудаваны на аснове Ethereum, прапануюць больш нізкія камісіі і апрацоўваюць больш транзакцый. Яны з'яўляюцца добрым выбарам для эканоміі на камісіях за транзакцыі, якія не абавязкова павінны адбывацца ў асноўнай сетцы Ethereum.
Якія прычыны высокай камісіі за газ?
Кожны раз, калі аб'ём вылічэнняў (газу) на Ethereum перавышае пэўны парог, камісія за газ пачынае расці. Чым большае гэта перавышэнне, тым хутчэй расце камісія за газ.
Больш высокія зборы могуць быць выкліканы такімі рэчамі, як папулярныя або NFT, перыядычнае павышэнне аб'ёму гандлю на або велізарная колькасць карыстальнікаў у часы пік.
Распрацоўшчыкі Ethereum павінны паклапаціцца аб аптымізацыі выкарыстання разумных кантрактаў перад іх разгортваннем. Калі шмат людзей выкарыстоўвае дрэнна напісаны разумны кантракт, будзе спажывацца больш газу і можа ўзнікнуць ненаўмысная перагрузка сеткі.
Жадаеце даведацца больш? Азнаёмцеся з дакументацыяй для распрацоўшчыкаў.
Атака Cryptokitties
У лістападзе 2017 года быў запушчаны папулярны праект CryptoKitties. Яго хуткі ўсплёск папулярнасці выклікаў значную перагрузку сеткі і занадта высокую плату за газ. Сітуацыя з CryptoKitties паскорыла тэрміновасць пошуку рашэнняў для маштабавання Ethereum.
Навошта патрэбен газ?
Газ з'яўляецца найважнейшым элементам для бяспекі Ethereum і апрацоўкі транзакцый. Газ дапамагае рознымі спосабамі:
Газ робіць Ethereum , не даючы зламыснікам перапоўніць сетку махлярскімі дзеяннямі.
Паколькі вылічэнні каштуюць газу, рассыланне ў Ethereum дарагіх транзакцый, выпадкова ці зламысна, пазбаўлена фінансавага стымулу.
Жорсткае абмежаванне аб'ёму вылічэнняў, які можна выканаць у любы час, прадухіляе перагрузку Ethereum, дапамагаючы гарантаваць пастаянную даступнасць сеткі.
Як разлічваецца газ?
Агульная камісія за газ, якую вы плаціце, складаецца з некалькіх частак:
- Базавая камісія: устаноўленая сеткай камісія, якую неабходна аплачваць за транзакцыю
- Камісія за прыярытэт: дадатковая плата, каб стымуляваць аператараў вузлоў уключыць вашу транзакцыю
- Адзінкі выкарыстанага газу*: памятаеце, мы казалі, што газ уяўляе сабой вылічэнне? Больш складаныя дзеянні, такія як узаемадзеянне з разумным кантрактам, выкарыстоўваюць больш газу, чым простыя дзеянні, як, напрыклад, адпраўка транзакцыі.
- * На малюнку 1 паказана, колькі газу выкарыстоўваецца рознымі тыпамі транзакцый
Формула для разліку платы за газ: адзінкі выкарыстанага газу * (базавая камісія + камісія за прыярытэт). Большасць гаманцоў будзе разлічваць выкарыстанне газу і адлюстроўваць яго ў больш простым выглядзе.
Тып транзакцыі | Адзінкі выкарыстанага газу |
---|---|
Адпраўка ETH | 21,000 |
Адпраўка токенаў ERC-20 | 65,000 |
Перавод NFT | 84,904 |
Абмен на Uniswap | 184,523 |