Дзе атрымаць ETH
Вы можаце зарабляць ETH, атрымліваць ад таварышаў або купляць на біржах і ў дадатках.
Бягучая цана ETH (USD)
Цэнтралізаваныя біржы
Біржы — гэта прадпрыемствы, якія дазваляюць купляць крыпту з выкарыстаннем традыцыйных валют. Яны захоўваюць любы ETH, які вы купляеце, пакуль вы не адправіце яго ў гаманец, які вы кантралюеце.
Зарабіце ETH
Вы можаце зарабіць ETH падчас працы ў DAO або кампаніях, якія плацяць крыптавалютай, калі будзеце атрымліваць узнагароды, знаходзіць памылкі праграмнага забеспячэння і выконваць іншыя задачы.
Атрымлівайце ETH ад сваіх сяброў
Як толькі ў вас з'явіцца ўліковы запіс Ethereum, усё, што вам трэба будзе зрабіць, гэта падзяліцца сваім адрасам, каб пачаць адпраўляць і атрымліваць ETH (і іншыя токены) аднарангава.
Дэцэнтралізаваныя біржы (DEX)
Калі вы хочаце больш кантролю, купляйце ETH з дапамогай . З дапамогай DEX вы можаце гандляваць лічбавымі актывамі, не перадаючы кантроль над сваімі сродкамі цэнтралізаванай кампаніі.
Гаманцы
Некаторыя гаманцы дазваляюць купляць крыпту з дапамогай дэбетавай/крэдытнай карткі, банкаўскага пераводу або нават Apple Pay. Дзейнічаюць геаграфічныя абмежаванні.
Узнагароды за стэйкінг
Калі ў вас ужо ёсць ETH, вы можаце зарабіць больш, запусціўшы вузел валідатара. Вы атрымліваеце ETH за выкананне гэтай праверачнай працы.
Усе прадукты, пералічаныя на гэтай старонцы, не з'яўляюцца афіцыйнымі рэкамендацыямі і прыведзены тут толькі ў інфармацыйных мэтах. Каб дадаць прадукт або адправіць водгук аб палітыцы, паведаміце аб праблеме на GitHub. Падняць пытанне
У якой краіне вы жывяце?
Біржы маюць абмежаванні на тое, дзе яны могуць прадаваць крыптавалюту. Гэта прыкладны спіс службаў, якія, як мяркуецца, працуюць у кожнай краіне. Уключэнне ў гэты спіс не з'яўляецца адабрэннем — вам неабходна правесці ўласнае даследаванне!
Увядзіце сваю краіну пражывання, каб убачыць спіс бірж, якімі вы можаце карыстацца
Дэцэнтралізаваныя біржы (DEX)
Што такое DEX?
Дэцэнтралізаваныя біржы — гэта адкрытыя рынкі для ETH і іншых токенаў. Яны наўпрост злучаюць пакупнікоў і прадаўцоў.
Замест таго, каб выкарыстоўваць давераную трэцюю асобу для абароны сродкаў у транзакцыі, яны выкарыстоўваюць код. ETH прадаўца будзе перададзены толькі тады, калі аплата будзе гарантавана. Гэты тып кода вядомы як разумны кантракт. Дакладней пра разумныя кантракты
Гэта азначае, што геаграфічных абмежаванняў менш, чым пры цэнтралізаваных альтэрнатывах. Калі хтосьці прадае тое, што вы хочаце, і прымае спосаб аплаты, які вы можаце прапанаваць, то ўсё гатова.
Для выкарыстання DEX вам спатрэбіцца гаманец.
Атрымаць гаманецКупіць за іншую крыптавалюту
Мяняйце свае токены на ETH іншых людзей. І наадварот.
Захаванне вашага ETH у бяспецы
Запісы супольнасці пра бяспеку
Ethereum не кантралюецца ніводнай арганізацыяй — ён дэцэнтралізаваны.
Гэта азначае, што вам трэба сур'ёзна ставіцца да бяспекі вашых сродкаў. З ETH вы не давяраеце банку або кампаніі клапаціцца пра свае актывы, вы бераце адказнасць на сябе.
Захоўвайце ETH ва ўласным гаманцы
Адна з галоўных асаблівасцей Ethereum — магчымасць захоўваець кантроль над уласнымі актывамі, кіруючы ўласным рахункам. Гэта азначае, што вам не трэба давяраць свае актывы трэцім асобам, і вы абаронены ад несумленных дзеянняў захавальніка, банкруцтва або ўзлому. Аднак гэта таксама азначае, што вы бераце на сябе адказнасць за ўласную бяспеку.
Паглядзець кашалькіВаш адрас ETH
Калі вы спампуеце гаманец, ён створыць для вас публічны адрас ETH. Вось як ён выглядае:
0x0125e2478d69eXaMpLe81766fef5c120d30fb53f
Прыклад: не капіруйце
Думайце пра яго, як пра свой адрас электроннай пошты, але замест лістоў ён можа атрымліваць ETH. Калі вы жадаеце перавесці ETH з біржы на свой гаманец, выкарыстоўвайце свой адрас у якасці пункта прызначэння. Перад адпраўкай заўсёды правярайце двойчы!
Прытрымлівайцеся інструкцый для гаманца
Калі вы страціце доступ да ўліковага запісу, вы страціце доступ да сваіх сродкаў. У вашым гаманцы павінны быць інструкцыі, як гэтага пазбегнуць. Абавязкова ўважліва выконвайце іх — у большасці выпадкаў, калі вы страціце доступ да ўліковага запісу, ніхто не зможа вам дапамагчы.