Introduction to smart contracts
Разумныя кантракты з'яўляюцца фундаментальнымі будаўнічымі блокамі ўзроўню дадаткаў Ethereum. Гэта камп'ютарныя праграмы, якія захоўваюцца ў і прытрымліваюцца логікі «калі гэта, то тое» і гарантавана выконваюцца ў адпаведнасці з правіламі, вызначанымі кодам, які не можа быць зменены пасля стварэння.
Тэрмін «разумны кантракт» прыдумаў Нік Сабо. У 1994 годзе ён напісаў уводзіны ў канцэпцыю(opens in a new tab), а ў 1996 годзе напісаў даследаванне таго, што разумныя кантракты маглі б зрабіць(opens in a new tab).
Сабо прадугледзеў лічбавы рынак, дзе аўтаматычныя, працэсы, дазваляюць здзяйсняць транзакцыі і бізнес-функцыі без давераных пасрэднікаў. Разумныя кантракты ў Ethereum ажыццявілі гэта.
Паглядзіце, як Finematics растлумачвае пра разумныя кантракты:
Давер пры заключэнні традыцыйных кантрактаў
Адной з самых галоўных праблем традыцыйнага кантракта — гэта неабходнасць давераных асоб, якія будуць сачыць за вынікамі кантракта.
Вось прыклад:
Аліса і Боб устройваюць велагонку. Няхай Аліса ставіць 10 долараў на тое, што яна выйграе гонку. Боб жа ўпэўнены, што пераможа, і пагаджаецца на стаўку. У рэшце Аліса заканчвае гонку першай і становіцца відавочным пераможцам. Але Боб адмаўляецца плаціць, сцвярджаючы, што Аліса жульнічае.
Гэты просты прыклад выяўляе праблему любога «не разумнага» кантракта. Нават калі ўсе ўмовы выкананы (напрыклад, вы выйгралі гонку), вам па-ранейшаму застаецца верыць, што іншы бок выканае сваю частку пагаднення (напрыклад, заплаціць).
A digital vending machine
Простая метафара разумнага кантракта — гэта гандлёвы аўтамат, які працуе падобна на разумны кантракт — пэўны ўвод гарантуе вызначаны вынік.
- Вы выбіраеце прадукт
- Гандлёвы аўтамат паказвае яго цану
- Вы плаціце
- Гандлёвы аўтамат правярае, што вы заплацілі дакладную суму
- Гандлёвы аўтамат дае вам ваш тавар
Гандлёвы аўтамат выдасць жаданы вамі тавар толькі пасля выканання ўсіх патрабаванняў. Калі вы не выбіраеце тавар або не ўкладваеце дастаткова грошай, гандлёвы аўтамат не выдасць ваш тавар.
Аўтаматычнае выкананне
Галоўная перавага разумнага кантракту ў тым, што ён адназначна выконвае дакладны код пры выкананні пэўных умоў. Няма патрэбы чакаць чалавека для выканання неабходных аперацый. Гэта здымае патрэбу надзейных пасрэднікаў.
Напрыклад, вы можаце напісаць разумны кантракт, які будзе захоўваць сродкі для дзіцяці, дазваляючы яму зняць іх пасля пэўнай даты. Калі ён паспрабуе зняць грошы да гэтай даты, разумны кантракт не будзе выкананы. Ці вы можаце напісаць кантракт, які аўтаматычна дае вам лічбавую версію пашпарта аўтамабіля, калі вы плаціце дылеру.
Прадказальныя вынікі
Традыцыйныя кантракты неадназначныя, таму што іх інтэрпрэтацыя і выкананне залежыць ад людзей. Напрыклад, два суддзі могуць па-рознаму інтэрпрэтаваць кантракт, што можа прывесці да непаслядоўных рашэнняў і розных вынікаў. Разумныя кантракты выключаюць гэтую магчымасць. Замест гэтага разумныя кантракты выконваюцца дакладна так, як прапісана ў іх кодзе. Дакладнасць азначае, што пры аднолькавых абставінах разумны кантракт дасць аднолькавыя вынікі.
Публічная інфармацыя
Разумныя кантракты карысны для аўдыту і адсочвання. Паколькі разумныя кантракты Ethereum знаходзяцца ў публічным блокчэйну, любы можа адсачыць перамяшчэнне актываў і злучаную з імі інфармацыю ў любы момант. Напрыклад, вы можаце праверыць, што нехта адправіў грошы на ваш адрас.
Абарона канфідэнцыяльнасці
Разумныя кантракты таксама абараняюць вашую прыватнасць. Паколькі Ethereum з'яўляецца псеўданімнай сеткай (вашы транзакцыі публічна прывязаны да ўнікальнага крыптаграфічнага адрасу, а не да вашай асобы), вы можаце абараніць сваю канфідэнцыяльнасць.
Зразумелыя ўмовы
Нарэшце, як і ў традыцыйных кантрактах, вы можаце праверыць, што знаходзіцца ў разумным кантракце, перш чым падпісваць яго (ці іншым чынам з ім узаемадзейнічаць). Празрыстасць разумнага кантракта гарантуе, што любы можа ўважліва прачытаць яго.
Варыянты выкарыстання разумных кантрактаў
Разумныя кантракты могуць рабіць амаль усё, што могуць рабіць камп'ютарныя праграмы.
Яны могуць выконваць вылічэнні, ствараць валюту, захоўваць даныя, чаканіць , адпраўляць паведамленні і нават ствараць графіку. Вось некаторыя папулярныя рэальныя прыклады:
- Стэйблкоіны
- Стварэнне і распаўсюджванне ўнікальных лічбавых актываў
- Аўтаматычная адкрытая біржа валют
- Дэцэнтралізаваныя гульні
- Страхавы поліс з аўтаматычнай аплатай(opens in a new tab)
- Стандарт, які дазваляе ствараць індывідуальныя і сумяшчальныя валюты
Further reading
- Як разумныя кантракты зменяць свет(opens in a new tab)
- Разумныя кантракты: блокчэйн-тэхналогія, якая заменіць юрыстаў(opens in a new tab)
- Разумныя кантракты для распрацоўшчыкаў
- Навучыцеся ствараць разумныя кантракты
- Асваенне Ethereum: што такое разумны кантракт?(opens in a new tab)