Перайсці да асноўнага зместу

Як уключыць у стэйкінг вашы ETH

Атрымлівайце ўзнагароды, забяспечваючы надзейнасць Ethereum

Кожны карыстальнік з любой колькасцю ETH можа дапамагчы забяспечыць надзейнасць сеткі і атрымаць узнагароды ў працэсе.

Выява маскота Rhino для платформы стэйкінгу.
33 810 293
Агульная сума закладзеных ETH
1 057 472
Усяго валідатараў
3,3 %
Актуальны APR

Што такое стэйкінг?

Стэйкінг — гэта працэс унясення 32 ETH для актывацыі праграмнага забеспячэння . У ролі валідатара вы будзеце адказваць за захоўванне даных, апрацоўку транзакцый і даданне новых у блокчэйн. Гэта забяспечыць бяспеку Ethereum для ўсіх і дазволіць вам зарабляць новыя ETH у працэсе.

Чаму варта ўносіць ваш ETH?

Атрымайце ўзнагароды

Узнагароды даюцца за дзеянні, якія дапамагаюць сетцы дасягаць . Вы атрымаеце ўзнагароды за запуск праграмнага забеспячэння, якое правільна згрупоўвае транзакцыі ў новыя блокі і правярае працу іншых валідатараў, бо гэта гарантуе бяспечную работу ланцуга.

Палепшаная бяспека

Сетка становіцца мацнейшай супраць атак, калі больш ETH удзельнічае ў стэйкінгу. У гэтым выпадку патрэбна будзе больш ETH, каб кантраляваць большасць сеткі. Каб стаць пагрозай, вам спатрэбіцца валодаць большасцю валідатараў, што азначае, што вам трэба будзе кантраляваць большасць ETH у сістэме — а гэта вельмі шмат!

Больш устойлівая

Стэйкерам не трэба выконваць энергаёмістыя вылічэнні па прынцыпе proof-of-work для ўдзелу ў забеспячэнні сеткі, што азначае, што вузлы для стэйкінгу могуць працаваць на адносна простым абсталяванні, якое спажывае вельмі мала энергіі.

Больш падрабязна пра спажыванне энергіі Ethereum

Як уключыць у стэйкінг вашы ETH

Усё залежыць ад таго, колькі вы гатовы ўнесці. Вам спатрэбіцца 32 ETH, каб актываваць свой уласны валідатар, але таксама можна ўнесці і меншую суму.

Паглядзіце на варыянты ніжэй і выберыце той, які найбольш падыходзіць для вас і для сеткі.

Галоўная старонка індывідуальнага стэйкінгу

Найбольшы ўплыў

Поўны кантроль

Поўныя ўзнагароды

Не патрабуе даверу

Індывідуальны стэйкінг на Ethereum — гэта залаты стандарт стэйкінгу. Ён дае поўныя ўзнагароды за ўдзел, паляпшае дэцэнтралізацыю сеткі і ніколі не патрабуе давяраць каму-небудзь яшчэ свае сродкі.

Тыя, хто разглядае індывідуальны стэйкінг, павінны мець не менш за 32 ETH і выдзелены камп’ютар, падключаны да інтэрнэту ~24/7. Некаторыя тэхнічныя веды будуць карыснымі, але цяпер існуюць простыя ў выкарыстанні інструменты, якія дапамагаюць значна спрасціць гэты працэс.

Home stakers can pool their funds with others, or go solo with at least 32 ETH. Liquid staking token solutions can be used to maintain access to DeFi.

Дакладней пра індывідуальны стэйкінг

Стэйкінг, як паслуга

Вашы 32 ETH

Вашы ключы валідатара

Праца даверанага вузла

Калі вы не жадаеце або не адчуваеце сябе камфортна ў працы з абсталяваннем, але ўсё ж хочаце ўкласці свае 32 ETH, варыянты стэйкінгу як сэрвісу дазваляюць вам дэлегаваць цяжкую частку працы падчас таго, як вы атрымліваеце ўзнагароды за блокі.

Гэтыя варыянты праводзяць вас праз стварэнне набору ўліковых даных валідатара, загрузку вашых ключоў для подпісу і дэпазіт вашых 32 ETH. Гэта дазваляе службе правяраць ад вашага імя.

Гэты спосаб стэйкінгу патрабуе пэўнага ўзроўню даверу да пастаўшчыка паслугі. Каб абмежаваць рызыку ад контрагента, ключы для вываду вашых ETH звычайна захоўваюцца ў вас.

Аб'яднаны стэйкінг

Уносьце любую суму

Атрымайце ўзнагароды

Не ўскладняйце

Распаўсюджанае

Цяпер існуе некалькі рашэнняў для аб'яднання, каб дапамагчы карыстальнікам, якія не маюць 32 ETH або якія не адчуваюць сябе ўпэўнена для стэйкінгу такой сумы.

Многія з гэтых варыянтаў уключаюць тое, што вядома як «ліквідны стэйкінг», які прадугледжвае наяўнасць токена ліквіднасці, што прадстаўляе ваш стэйкаваны ETH.

Ліквідны стэйкінг дазваляе лёгка і ў любы час выйсці і робіць стэйкінг такім жа простым, як абмен токенаў. Гэтая опцыя таксама дазваляе карыстальнікам захоўваць свае актывы ва ўласным Ethereum.

Аб'яднаны стэйкінг не з'яўляецца родным для сеткі Ethereum. Гэтыя рашэнні ствараюцца трэцімі асобамі, што цягне ўласныя рызыкі.

Цэнтралізаваныя біржы

Найменшы ўплыў

Максімальныя дапушчэнні даверу

Многія цэнтралізаваныя біржы аказваюць паслугі стэйкінгу, калі вам яшчэ не зручна трымаць ETH ва ўласным гаманцы. Яны могуць быць запасным варыянтам, які дазволіць атрымаць некаторы прыбытак ад вашых укладанняў ETH з мінімальнымі намаганнямі і наглядам.

Кампраміс тут заключаецца ў тым, што цэнтралізаваныя пастаўшчыкі аб'ядноўваюць вялікія пулы ETH для запуску вялікай колькасці валідатараў. Гэта можа быць небяспечна для сеткі і яе карыстальнікаў, бо стварае вялікую цэнтралізаваную цэль і пункт збою, робячы сетку больш уразлівай для нападаў або памылак.

Калі вы не адчуваеце сябе камфортна трымаць уласныя , гэта нармальна. Для вас ёсць зручныя варыянты. А пакуль зазірніце на нашу старонку гаманцоў, дзе вы можаце пачаць вучыцца сапраўднаму валоданню сваімі сродкамі. Калі вы будзеце гатовыя, вярніцеся і палепшыце ўзровень свайго прафесіяналізму ў стэйкінгу, паспрабаваўшы адну з прапанаваных паслуг незалежнага аб'яднанага стэйкінгу.

Як вы маглі заўважыць, ёсць шмат спосабаў прыняць удзел у стэйкінгу Ethereum. Гэтыя шляхі арыентаваны на шырокае кола карыстальнікаў і ў канчатковым выніку кожны з іх унікальны і адрозніваецца з пункту гледжання рызыкі, узнагарод і ступені даверу. Некаторыя з іх больш дэцэнтралізаваныя, правераныя і/або рызыкоўныя, чым іншыя. Мы даём некаторую інфармацыю аб папулярных праектах у індустрыі, але заўсёды праводзьце ўласнае даследаванне, перш чым куды-небудзь адпраўляць ETH.

Параўнанне варыянтаў стэйкінгу

Не існуе ўніверсальнага рашэння для стэйкінгу, і кожны спосаб унікальны. Тут мы параўнаем некаторыя фактары рызыкі, выгоды і патрабаванні розных метадаў стэйкінгу.

Адзіночны стэйкінг

Узнагароды

  • Максімальныя ўзнагароды — атрымлівайце поўныя ўзнагароды непасрэдна ад пратакола
  • Вы атрымаеце ўзнагароды за групоўку транзакцый у новы блок або праверку працы іншых валідатараў для падтрымання бяспечнай працы сеткі
  • Вы таксама атрымаеце незгарэлыя зборы па транзакцыям за блокі, якія вы прапануеце

Рызыка

  • Вы можаце страціць свае ETH
  • Існуюць штрафы, якія каштуюць ETH, калі ваш валідатар выходзіць з сеткі
  • Шкадлівая дзейнасць можа прывесці да «слэшынгу» вялікіх сум ETH і прымусовага выдалення з сеткі
  • Minting a liquid staking token will introduce smart contract risk, but this is entirely optional

Патрабаванні

Дакладней пра індывідуальны стэйкінг

Стэйкінг, як паслуга

Узнагароды

  • Звычайна ўключае поўныя ўзнагароды ад пратакола мінус штомесячная плата за аперацыі вузла
  • Для лёгкага маніторынгу вашага кліента валідатара часта з'яўляюцца даступнымі панэлі інструментаў

Рызыка

  • Тая ж рызыка, што і пры індывідуальным стэйкінгу, плюс рызыка з боку пастаўшчыка паслуг
  • Выкарыстанне вашых падпісных ключоў даверана іншай асобе, якая можа дзейнічаць зламысна

Патрабаванні

  • Унясіце 32 ETH і стварыце свае ключы з дапамогай
  • Захоўвайце свае ключы бяспечна
  • Пра астатняе клапоцімся мы, хоць канкрэтныя паслугі будуць адрознівацца
Больш пра стэйкінг як сэрвіс

Аб'яднаны стэйкінг

Узнагароды

  • Аб'яднаныя стэйкеры атрымліваюць узнагароды па-рознаму ў залежнасці ад таго, які метад аб'яднанага стэйкінга абраны
  • Многія сэрвісы аб'яднанага стэкінгу прапануюць адзін або некалькі , якія прадстаўляюць ваш укладзены ETH плюс вашу долю ўзнагарод валідатара
  • Токены ліквіднасці можна захоўваць у сваім уласным гаманцы, выкарыстоўваць у і прадаваць, калі вы вырашылі выйсці

Рызыка

  • Рызыка змяняецца ў залежнасці ад выкарыстанага метаду
  • У агульным выпадку, рызыка складаецца з камбінацыі рызыкі з боку контрагента, і рызыкі выканання

Патрабаванні

  • Нізкія патрабаванні да ETH: некаторыя праекты патрабуюць усяго толькі 0,01 ETH
  • Зрабіце дэпазіт непасрэдна са свайго гаманца на розных платформах аб'яднанага стэйкінгу або проста абмяняйце на адзін з токенаў ліквіднасці для стэйкінгу
Больш пра агульны стэйкінг

Частыя пытанні

Ці была гэтая старонка карыснай?