Перайсці да асноўнага зместу

Дэцэнтралізаваныя фінансы (DeFi)

  • Глабальная, даступная для ўсіх альтэрнатыва існуючай фінансавай сістэме.
  • Прадукты, якія дазваляюць вам запазычваць, ашчаджаць, інвеставаць, гандляваць і не толькі.
  • На аснове тэхналогіі з адчыненым зыходным кодам, з якой кожны можа праграмаваць.

DeFi — гэта адкрытая глабальная фінансавая сістэма, створаная для эпохі Інтэрнэту. Гэта альтэрнатыва непразрыстай сістэме са строгім кантролем, якая базіруецца на працэсах і інфраструктуры, існуючых дзесяцігоддзямі. Яна дае вам магчымасць кантраляваць і бачыць вашыя грошы. DeFi адчыняе карыстальніку глабальныя рынкі, стварае альтэрнатывы нацыянальным валютам, альбо стандартным банкаўскім прадуктам. Прадукты DeFi адчыняюць доступ да фінансавых сэрвісаў усім, у каго ёсць доступ да Інтэрнэту. Яны ў значнай ступені належаць самім карыстальнікам, якія і забяспечваюць іх функцыянаванне. Да цяперашняга часу праз DeFi ужо прайшлі дзясяткі мільярдаў долараў крыптавалютных транзакцый, і гэты аб'ём расце з кожным днём.

Што такое DeFi?

DeFi — гэта абагульнены тэрмін для фінансавых прадуктаў і паслуг, даступных усім, хто можа выкарыстоўваць Ethereum — гэта значыць фактычна любому чалавеку, які мае доступ у Інтэрнэт. DeFi — гэта абагульнены тэрмін для фінансавых прадуктаў і паслуг, даступных усім, хто можа выкарыстоўваць Ethereum — гэта значыць фактычна любому чалавеку, які мае доступ у Інтэрнэт. Паслугі, якія раней патрабавалі шмат часу і былі схільныя да рызыкі чалавечай памылкі, зараз ажыццяўляюцца аўтаматычна і сталі больш бяспечнымі, бо кіруюцца кодам, адчыненым кожнаму для вывучэння і аналізу.

Крыптаэканоміка сёння перажывае бум: у ёй даступны крэдытаванне і запазычанне, адкрыццё доўгіх і кароткіх пазіцый, укладанні пад працэнты і многае іншае. Прасунутыя ў крыптавалютах аргенцінцы выкарыстоўвалі DeFi, каб пазбегнуць разбуральнай інфляцыі. Кампаніі ўжо пачалі плаціць сваім супрацоўнікам заробак крыптавалютай. Некаторыя нават бралі і вярталі крэдыты на мільёны долараў без неабходнасці ў персанальнай ідэнтыфікацыі.

DeFi і традыцыйныя фінансы

Каб лепш зразумець патэнцыял DeFi, давайце звернем увагу на існуючыя праблемы.

  • У некаторых людзей няма магчымасці адкрыць рахунак у банку ці скарыстацца фінансавымі паслугамі.
  • Недаступнасць фінансавых паслуг з'яўляецца адной з прычын беспрацоўя.
  • Фінансавыя сэрвісы могуць заблакіраваць паступленне грашовых сродкаў.
  • Існаванне скрытай платы за фінансавыя паслугі — неабходнасць даваць асабістыя даныя.
  • Урады і цэнтралізаваныя інстытуты могуць спыніць функцыянаванне рынкаў, калі таго пажадаюць.
  • Гадзіны гандлю часцей за ўсё абмяжоўваюцца працоўнымі часамі пэўнага часавага пояса.
  • Грашовыя пераводы могуць заняць некалькі дзён з-за ўнутраных працэсаў, звязаных з удзелам чалавека.
  • Фінансавыя паслугі аказваюцца з нацэнкай, таму што ўстановы-пасрэднікі маюць патрэбу ва ўласным прыбытку.

Параўнанне

DeFiТрадыцыйныя фінансы
Вы самі трымаеце вашыя актывы.Вашыя актывы трымаюць кампаніі.
Вы кантралюеце, куды ідуць вашыя грошы і як яны трацяцца.Вам даводзіцца давяраць кампаніям і верыць, што яны не злоўжываюць вашымі грашыма, даючы іх у пазыку рызыкоўным пазычальнікам.
Перавод актываў адбываецца за лічаныя хвіліны.Плацяжы могуць заняць некалькі дзён з-за ручной апрацоўкі.
Транзакцыі ананімныя.Фінансавая дзейнасць цесна звязана з вашай асобай.
DeFi адкрыты для ўсіх.Вы павінны падаць заяўку для выкарыстання фінансавых паслуг.
Рынкі заўсёды адчыненыя.Рынкі зачыняюцца, таму што працаўнікам патрэбны перапынкі.
Усё пабудавана на празрыстасці: любы можа прагледзець даныя прадукту і праверыць, як працуе сістэма.Актыўнасць фінансавых устаноў скрытая: вы не можаце прагледзець іх крэдытную гісторыю, звесткі аб іх актывах і гэтак далей.
Даследаваць дадаткі DeFi

Усе пачалося з Біткоіна...

Біткоін у многіх адносінах быў першым дадаткам DeFi. Ён дазваляе вам сапраўды валодаць валютай, кантраляваць яе і адпраўляць у любую кропку свету. Гэта дасягаецца за кошт забеспячэння магчымасцю вялікай колькасці людзей, якія не давяраюць адзін аднаму, узгадняць рэестр без неабходнасці ў давераным пасрэдніку. Біткоін адкрыты для ўсіх, і ніхто не мае паўнамоцтваў змяняць яго правілы. Правілы Біткоіна, такія як яго дэфіцыт і адкрытасць, прапісаны ў тэхналогіі. Ён не падобны на традыцыйныя фінансы, дзе ўрады могуць друкаваць грошы, якія абясцэньваюць вашыя ашчаджанні, а кампаніі могуць закрыць рынкі.

Ethereum пабудаваны на гэтым. Як і ў выпадку Біткоіна, правілы не могуць змяніцца, і ва ўсіх ёсць доступ. Але Ethereum таксама робіць гэтыя лічбавыя грошы праграмуемымі з дапамогай , так што вы можаце не толькі захоўваць і адпраўляць сродкі.

Праграмуемыя грошы

Гучыць дзіўна... «Навошта мне праграмаваць мае грошы»? Аднак гэта хутчэй функцыя па змоўчванню для токенаў на Ethereum. Любы можа запраграмаваць логіку ў плацяжы. Таму вы можаце атрымаць кантроль і бяспеку Біткоіна ў спалучэнні з паслугамі, якія даюць фінансавыя ўстановы. Гэта дазволіць вам здзяйсняць аперацыі з крыптавалютамі, якія вы не можаце здзяйсняць з Біткоінам, такія як крэдытаванне і запазычанне, планаванне плацяжоў, інвеставанне ў індэксныя фонды і многае іншае.

Праглядзіце нашы прапановы па дадаткам DeFi, калі вы толькі асвойваецеся ў Ethereum.
Даследаваць дадаткі DeFi

Што вы можаце рабіць з дапамогай DeFi?

Для большасці фінансавых паслуг існуе дэцэнтралізаваная альтэрнатыва. Але Ethereum таксама стварае магчымасці для распрацоўкі абсалютна новых фінансавых прадуктаў. І гэты спіс увесь час расце.

  • Адпраўка грошай па ўсім свеце
  • Патокавая перадача грошай па ўсім свеце
  • Доступ да стабільных валют
  • Пазыка сродкаў з закладам
  • Пазыка сродкаў без закладу
  • Зберажэнне ў крыптавалюце
  • Гандаль токенамі
  • Павелічэнне свайго партфеля
  • Фінансаванне сваіх ідэй
  • Купля страхоўкі
  • Упраўленне сваім партфелем

Хуткая адпраўка грошай па ўсім свеце

Як блокчэйн, Ethereum прызначаны для адпраўкі транзакцый бяспечным і глабальным спосабам. Як і Біткоін, Ethereum робіць перавод грошай па ўсім свеце такім жа простым, як і адпраўка электроннай пошты. Проста ўвядзіце атрымальніка (напрыклад, bob.eth) або адрас яго аккаўнта ў сваім гаманцы, і ваш плацеж паступіць непасрэдна яму праз (як правіла) некалькіх хвілін. Каб адпраўляць або атрымліваць плацяжы, вам спатрэбіцца гаманец.

Праглядзець плацежныя дэцэнтралізаваныя дадаткі

Перадавайце грошы па ўсім свеце...

Праз Ethereum вы таксама можаце перадаваць грошы. Гэта дазваляе вам выплачваць камусьці іх заробак за секунду, даючы доступ да грошай, калі ім гэта трэба. Або арандаваць нешта за секунду, напрыклад склад ці электрасамакат.

Калі вы не жадаеце адпраўляць ці перадаваць з-за яго высокай валацільнасці, тады на Ethereum ёсць альтэрнатыўныя валюты: .

Доступ да стабільных валют

Валацільнасць крыптавалют з'яўляецца праблемай для многіх фінансавых прадуктаў і агульных выдаткаў. Супольнасць DeFi вырашыла гэтую праблему з дапамогай стэйблкоінаў. Іх кошт прывязаны да іншага актыву, звычайна да папулярнай валюты, такой як долар.

Такія манеты, як Dai ці USDC, маюць кошт, які застаецца ў межах некалькіх цэнтаў ад долару. Гэта робіць іх ідэальнымі для заробку ці рознічнага гандлю. Многія жыхары Лацінскай Амерыкі выкарыстоўвалі стэйблкоіны ў якасці сродку засцярогі сваіх зберажэнняў падчас значнай нявызначанасці ў адносінах да валют, якія выпускаюцца ўрадамі.

Дакладней пра стэйблкоіны

Пазыкі

Пазыка грошай у дэцэнтралізаваных пастаўшчыкоў адбываецца дзвюма асноўнымі спосабамі.

  • У аднарангавым фармаце: пазычальнік пазычае сродкі непасрэдна ў пэўнага крэдытора.
  • У заснаваным на пуле фармаце: крэдыторы падаюць сродкі (ліквіднасць), якія потым бяруць у доўг пазычальнікі.
Праглядзець дэцэнтралізаваныя дадаткі для пазык

Існуе мноства пераваг выкарыстання дэцэнтралізаваных крэдытаў...

Запазычванне з захаваннем прыватнасці

На сённяшні дзень крэдытаванне і запазычанне грошай верцяцца вакол асоб, уцягнутых у гэтую дзейнасць. Банкам неабходна ведаць, ці зможаце вы пагасіць крэдыт, перш чым выдаваць яго.

Дэцэнтралізаванае крэдытаванне працуе без неабходнасці ідэнтыфікацыі любога з бакоў. Замест гэтага пазычальнік павінен пакласці заклад, які крэдытор аўтаматычна атрымае, калі яго крэдыт не будзе пагашаны. Некаторыя крэдыторы нават прымаюць у якасці закладу. NFT – гэта ўнікальны актыў, напрыклад малюнак. Дакладней пра NFT

Гэта дазваляе займаць грошы без праверкі крэдытаздольнасці або перадачы асабістай інфармацыі.

Доступ да глабальных сродкаў

Калі вы выкарыстоўваеце дэцэнтралізаванага крэдытора, у вас ёсць доступ да сродкаў з усяго свету, а не толькі да сродкаў, якія знаходзяцца на захоўванні ў абраным вамі банку або ўстанове. Гэта робіць крэдыты больш даступнымі і паляпшае працэнтныя стаўкі.

Эфектыўнасць падаткаў

Запазычанне можа даць вам доступ да неабходных сродкаў без патрэбы прадаваць свой ETH (падзея, якая абкладваецца падаткам). Замест гэтага вы можаце выкарыстоўваць ETH у якасці закладу для пазыкі стэйблкоінаў. Гэта дае вам неабходныя грошы і дазваляе захаваць ваш ETH. Стэйблкоіны — гэта токены, якія значна лепш для тых людзей, якія маюць патрэбу ў наяўных, так як яны не мяняюцца ў кошце, у адрозненні ад ETH. Дакладней пра стэйблкоіны

Вокамгненныя пазыкі

Вокамгненныя пазыкі — гэта больш эксперыментальная форма дэцэнтралізаванага крэдытавання, якая дазваляе пазычаць без закладу або неабходнасці дзяліцца любой асабістай інфармацыяй.

Зараз яны недаступныя людзям, якія не разбіраюцца ў гэтых тэхналогіях, але падобна на тое, што такая магчымасць можа з'явіцца для ўсіх у будучыні.

Яны працуюць на аснове таго, што пазыка бярэцца і выплачваецца ў рамках адной транзакцыі. Калі яна не можа быць выплачана, то транзакцыя адмяняецца, нібы нічога не адбылося.

Сродкі, якія часта выкарыстоўваюцца, захоўваюцца ў пулах ліквіднасці (вялікія пулы сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для пазыкі). Калі яны не выкарыстоўваюцца ў дадзены момант, то гэта стварае магчымасць для кагосьці пазычыць гэтыя сродкі, весці з імі справы і поўнасцю пагасіць іх літаральна адначасова з атрыманнем пазыкі.

Гэта азначае, што ў вельмі адмысловую транзакцыю павінна быць уключана шмат логікі. Простым прыкладам можа быць нехта, хто выкарыстоўвае вокамгненную пазыку, каб пазычыць максімальна магчымую колькасць актыву па адной цане і прадаць яго на іншай біржы з больш высокай цаной.

Такім чынам, у адной транзакцыі адбываецца наступнае:

  • Вы бераце ў доўг X актыву $asset па цане $1,00 у біржы A
  • Вы прадаяце X актыву $asset на біржы B па цане $1,10
  • Вы вяртаеце пазыку біржы A
  • Вы захоўваеце прыбытак сябе за вылікам камісіі за транзакцыю

Калі прапанова біржы B раптам знікне, і карыстальнік не зможа купіць дастаткова актыву, каб пакрыць першапачатковую пазыку, то транзакцыя проста не спрацуе.

Каб зрабіць здзейсніць вышэйшы прыклад у свеце традыцыйных фінансаў, вам спатрэбіцца вялікая колькасць грошай. Гэтыя стратэгіі, накіраваныя на тое, каб зарабіць грошы, даступныя толькі тым, у каго ўжо накоплена вялікае багацце. Вокамгненныя пазыкі з'яўляюцца прыкладам будучыні, у якой наяўнасць грошай не з'яўляецца абавязковай умовай для таго, каб зарабіць іх.

Дакладней пра вокамгненныя пазыкі(opens in a new tab)

Пачніце ашчаджаць у крыптавалюце

Крэдытаванне

Вы можаце атрымліваць працэнты ад сваёй крыптавалюты, даючы яе ў доўг, і бачыць у рэжыме рэальнага часу, як вашыя сродкі растуць. Зараз працэнтныя стаўкі намнога вышэй, чым тое, што вы, напэўна, атрымаеце ў вашым мясцовым банку (калі вам пашанцавала атрымаць да яго доступ). Вось прыклад:

  • Вы пазычаеце свае 100 Dai, стэйблкойн, платформе накшталт Aave.
  • Вы атрымліваеце 100 Aave Dai (aDai), якія з'яўляюцца токенамі і ўяўляюць сабой вашы пазычаныя Dai.
  • Колькасць вашых aDai павялічыцца ў залежнасці ад працэнтных ставак, і вы ўбачыце, як расце ваш баланс у гаманцы. У залежнасці ад , праз некалькі дзён ці нават гадзін баланс вашага гаманца можа быць такі: 100,1234.
  • Вы можаце ў любы час зняць суму звычайных Dai, роўную вашаму балансу aDai.
Праглядзець крэдытныя дэцэнтралізаваныя дадаткі

Бяспройгрышныя латарэі

Бяспройгрышныя латарэі як, напрыклад, PoolTogether, — гэта новы цікавы і інавацыйны спосаб сэканоміць грошы.

  • Вы купляеце 100 білетаў, выкарыстоўваючы 100 токенаў Dai.
  • Вы атрымліваеце 100 plDai, якія ўяўляюць вашыя 100 білетаў.
  • Калі адзін з вашых білетаў будзе абраны ў якасці пераможцы, ваш баланс plDai павялічыцца на суму прызавога фонду.
  • Калі вы не выйграеце, вашы 100 plDai пераходзяць да розыгрышу на наступным тыдні.
  • Вы можаце ў любы час зняць суму звычайных Dai, роўную вашаму балансу plDai.

Прызавы фонд фарміруецца за кошт усіх працэнтаў, атрыманых ад пазычання дэпазітаў за білеты, як у прыведзеным вышэй прыкладзе крэдытавання.

Паспрабуйце PoolTogether(opens in a new tab)

Абмен токенаў

На Ethereum існуюць тысячы токенаў. Дэцэнтралізаваныя біржы (DEX) дазваляюць гандляваць рознымі токенамі ў любы час. Вы ніколі не адмаўляецеся ад кантролю сваіх актываў. Гэта як выкарыстанне абмену валюты пры наведванні іншай краіны. Але версія DeFi ніколі не зачыняецца. Рынкі працуюць 24/7, 365 дзён у годзе, а тэхналогіі гарантуюць, што заўсёды знойдзецца хто-небудзь, хто пагадзіцца на здзелку.

Напрыклад, калі вы жадаеце выкарыстоўваць бяспройгрышную латарэю PoolTogether (апісаную вышэй), вам спатрэбіцца токен, такі як Dai або USDC. Гэтыя DEX дазваляюць вам абменьваць ваш ETH на гэтыя токены і наадварот, калі вам спатрэбіцца.

Праглядзець спіс біржаў

Прасунуты гандаль

Ёсць больш прасунутыя варыянты для трэйдараў, якім падабаецца крыху больш кантролю. Магчымы лімітныя ордэры, бестэрміновыя кантракты, маржынальны гандаль і многае іншае. Дзякуючы дэцэнтралізаванаму гандлю вы атрымліваеце доступ да глабальнай ліквіднасці і рынку, які ніколі не закрываецца, а таксама заўсёды кантралюеце свае актывы.

Калі вы карыстаецеся цэнтралізаванай біржай, вы павінны ўнесці свае актывы перад гандлем і даверыць біржы клопат аб іх. Пакуль вашы актывы дэпазітаваны, яны схільныя рызыцы, паколькі цэнтралізаваныя біржы з'яўляюцца прывабнымі мэтамі для хакераў.

Праглядзець дэцэнтралізаваныя дадаткі для гандлю

Павелічэнне свайго партфеля

На Ethereum ёсць прадукты для кіравання фондамі, якія будуць імкнуцца развіваць ваш партфель на аснове абранай вамі стратэгіі. Гэта адбываецца аўтаматычна, адкрыта для ўсіх і не патрабуе ўдзелу менеджара, які атрымлівае долю ад вашага прыбытку.

Добрым прыкладам з'яўляецца фонд DeFi Pulse Index (DPI)(opens in a new tab). Ён выконвае аўтаматычнае рэбалансаванне, каб ваш партфель заўсёды ўключаў лепшыя па рынкавай капіталізацыі токены DeFi. Вам ніколі не давядзецца кіраваць дэталямі, і вы можаце вывесці грошы з фонду, калі пажадаеце.

Праглядзець дэцэнтралізаваныя дадаткі для інвестыцый

Фінансаванне сваіх ідэй

Ethereum з'яўляецца ідэальнай платформай для краўдфандынга:

  • Патэнцыяльныя спонсары могуць быць адусюль: Ethereum і яго токены адкрыты для ўсіх і ў любым пункце свету.
  • Усё празрыста, бо зборшчыкі сродкаў могуць пацвердзіць, колькі грошай было сабрана. Вы нават можаце адсочваць, як сродкі страчваюцца ў далейшым.
  • Зборшчыкі сродкаў могуць наладзіць аўтаматычнае вяртанне грошай, калі, напрыклад, ёсць пэўны дэдлайн і мінімальная сума, якія не былі выкананы.
Праглядзець дэцэнтралізаваныя дадаткі для краўдфандынгу

Квадратычнае фінансаванне

Ethereum – гэта праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам, і большая частка працы да гэтага часу фінансавалася супольнасцю. Гэта прывяло да развіцця новай цікавай мадэлі збору сродкаў: квадратычнага фінансавання. This has the potential to improve the way we fund all types of public goods in the future.

Quadratic funding makes sure that the projects that receive the most funding are those with the most unique demand. In other words, projects that stand to improve the lives of the most people. Вось як яно працуе:

  1. Ёсць адпаведны пул ахвяраваных сродкаў.
  2. Пачынаецца раўнд публічнага фінансавання.
  3. Людзі могуць заявіць аб сваёй патрэбнасці ў праекце, ахвяраваўшы крыху грошай.
  4. Па завяршэнні раўнда адпаведны пул размяркоўваецца па праектах. Праекты з самай вялікай колькасцю ўнікальных ахвяраванняў атрымліваюць найбольшую суму з адпаведнага пула.

Гэта азначае, што Праект A з яго 100 ахвяраваннямі па 1 долару можа атрымаць больш фінансавання, чым Праект B з адным ахвяраваннем у памеры 10 000 долараў (у залежнасці ад памеру адпаведнага пула).

Падрабязней пра квадратычнае фінансаванне(opens in a new tab)

Страхаванне

Дэцэнтралізаванае страхаванне накіравана на тое, каб зрабіць страхаванне таннейшым, паскорыць выплаты і павялічыць празрыстасць. Дзякуючы большай аўтаматызацыі страхаванне становіцца больш даступным, а выплаты робяцца намнога хутчэй. Даныя, якія выкарыстоўваюцца для прыняцця рашэння па вашай прэтэнзіі, цалкам празрыстыя.

Прадукты Ethereum, як і любое праграмнае забеспячэнне, могуць пакутаваць ад памылак і ўразлівасці. Так што зараз многія страхавыя прадукты сканцэнтраваны на абароне сваіх карыстальнікаў ад страты сродкаў. Аднак ужо ёсць праекты, якія пачынаюць страхаваць усё, з чым можна сутыкнуцца ў рэальным жыцці. Добрым прыкладам гэтага з'яўляецца страхаванне ўраджаю Etherisc, мэта якога — абараніць мелкіх фермераў у Кеніі ад засух і выпадкаў затаплення(opens in a new tab). Дэцэнтралізаванае страхаванне можа забяспечыць таннейшую страхоўку для фермераў, цэны на якую часта выходзяць за рамкі ў традыцыйным страхаванні.

Праглядзець дэцэнтралізаваныя дадаткі для страхавання

Агрэгатары і менеджары партфеляў

Сярод іншага, вам спатрэбіцца спосаб адсочваць усе вашы інвестыцыі, пазыкі і здзелкі. Ёсць мноства прадуктаў, якія дазваляюць вам кіраваць усімі вашымі дзеяннямі DeFi з аднаго месца. У гэтым прывабнасць адкрытай архітэктуры DeFi. Каманды могуць ствараць інтэрфейсы, у якіх вы можаце не толькі праглядаць балансы актываў, але і таксама выкарыстоўваць іх функцыі. Гэта можа быць карысным падчас вывучэння DeFi.

Праглядзець дэцэнтралізаваныя дадаткі для партфеляў

Як працуе DeFi?

DeFi выкарыстоўвае крыптавалюты і разумныя кантракты для аказання паслуг, якія не патрабуюць пасрэднікаў. У сучасным фінансавым свеце фінансавыя ўстановы выступаюць у якасці гарантаў транзакцый. Гэта дае гэтым установам вялізную ўладу, таму што праз іх праходзяць вашыя грошы. Акрамя таго, у мільярдаў людзей па ўсім свеце можа нават не быць доступу да банкаўскага рахунку.

У DeFi разумны кантракт замяняе фінансавую ўстанову для апрацоўкі транзакцыі. Разумны кантракт — гэта тып уліковага запісу Ethereum, на якім могуць захоўвацца сродкі і які можа адпраўляць і вяртаць іх на пэўных умовах. Ніхто не можа змяніць гэты разумны кантракт пасля яго запуску: ён заўжды будзе працаваць так, як быў запраграмаваны.

Кантракт, прызначаны для выплаты дапамогі або кішэнных грошай, можа быць запраграмаваны на адпраўку кожную пятніцу грошай з рахунку A на рахунак B. І ён будзе рабіць гэта, пакуль на рахунку А ёсць неабходныя сродкі. Ніхто не можа змяніць кантракт і дадаць акаўнт C у якасці атрымальніка, каб украсці сродкі.

Кантракты таксама з'яўляюцца публічнымі для любой праверкі і аўдыту. А значыць, дрэнныя кантракты даволі хутка трапляюць у поле зроку супольнасці.

Гэта азначае, што ў цяперашні час неабходна давяраць больш тэхнічна адукаваным членам супольнасці Ethereum, якія ўмеюць чытаць код. Супольнасць, заснаваная на адкрытым зыходным кодзе, дапамагае правяраць распрацоўшчыкаў, але з часам гэта запатрабаванне паменшыцца, паколькі разумныя кантракты стане лягчэй чытаць і будуць распрацаваны іншыя спосабы доказу добранадзейнасці кода.

Ethereum і DeFi

Ethereum — ідэальная аснова для DeFi па шэрагу прычын:

  • Ніхто не валодае Ethereum або разумнымі кантрактамі, якія на ім выкарыстоўваюцца, і гэта дае магчымасць кожнаму працаваць з DeFi. Гэта таксама азначае, што ніхто не можа змяніць правілы ў адносінах да вас.
  • Усе прадукты DeFi за кулісамі размаўляюць на адной мове: Ethereum. Гэта азначае, што многія прадукты без усялякіх праблем працуюць разам. Вы можаце пазычаць токены на адной платформе і абменьваць гэтыя атрыманыя токены на іншым рынку і ў зусім іншым дадатку. Гэта падобна на магчымасць зняцця балаў лаяльнасці ў вашым банку.
  • Токены і крыптавалюты пабудаваны на Ethereum — агульным рэестру, які адсочвае транзакцыі і правы на валоданне.
  • Ethereum забяспечвае поўную фінансавую свабоду: большасць прадуктаў ніколі не возьмуць вашыя сродкі, кантроль застаецца за вамі.

Вы можаце падзяліць DeFi на ўзроўні:

  1. Блокчэйн: Ethereum змяшчае гісторыю транзакцый і стан акаўнтаў.
  2. Актывы: ETH і іншыя токены (валюты).
  3. Пратаколы: , якія даюць функцыянальныя магчымасці, напрыклад сэрвіс, які дазваляе дэцэнтралізаваць крэдытаванне актываў.
  4. Дадаткі: прадукты, якія мы выкарыстоўваем для кіравання і доступу да пратаколаў.

Заўвага: вялікая колькасць DeFi-сэрвісаў выкарыстоўвае . Дадаткі ў DeFi выкарыстоўваюць абгорнуты ETH пад назвай Wrapped Ether (WETH). Даведайцеся больш пра абгорнуты эфір.

Стварайце DeFi

DeFi — рух з адкрытым зыходным кодам. Усе пратаколы і дадаткі DeFi адкрыты для вашых даследаванняў, адгалінаванняў і інавацый. Дзякуючы гэтаму шматузроўневаму стэку (усе яны выкарыстоўваюць адзін і той жа блокчэйн і актывы) пратаколы можна змешваць і супастаўляць, каб адкрыць унікальныя камбінаваныя магчымасці.

Дакладней пра распрацоўку дэцэнтралізаваных дадаткаў

Further reading

Даныя аб DeFi

Артыкулы аб DeFi

Videos

Супольнасці

Ці была гэтая старонка карыснай?