Перайсці да асноўнага зместу

Што такое эфір (ETH)?

Валюта для нашай лічбавай будучыні

ETH — гэта лічбавыя глабальныя грошы.

Гэта валюта праграмных дадаткаў Ethereum.

Бягучая цана ETH (USD)

Загрузка...
(За апошнія 24 гадзіны)
Атрымайце ETH
Малюнак групы людзей, якія з захапленнем глядзяць на гліф эфіра (ETH)

ETH — гэта крыптавалюта. Гэта дэфіцытныя лічбавыя грошы, якімі вы можаце карыстацца ў Інтэрнэце падобна біткойнам. Калі вы пачатковец у галіне крыптавалют, пазнаёмцеся са звесткамі аб тым, чым ETH адрозніваецца ад традыцыйных грошай.

Ён сапраўды ваш

ETH дазваляе вам быць сваім уласным банкам. Вы можаце кантраляваць свае ўласныя сродкі з дапамогай гаманца ў якасці доказу ўласнасці — без неабходнасці трэціх асоб.

Забяспечана крыптаграфіяй

Інтэрнэт-грошы могуць быць новымі, але яны абаронены праверанай крыптаграфіяй. Гэта абараняе ваш гаманец, ваш ETH і вашы транзакцыі.

Аднарангавыя плацяжы

Вы можаце адправіць свой ETH без якіх-небудзь пасрэдніцкіх паслуг, такіх як банк. Гэта падобна на перадачу наяўных грошай асабіста, але вы можаце зрабіць гэта бяспечна з любой асобай, у любым месцы і ў любы час.

Няма цэнтралізаванага кантролю

ETH — дэцэнтралізаваны і глабальны. Няма ні адной кампаніі альбо банка, які б мог вырашыць друкаваць больш ETH або змяніць умовы выкарыстання.

Адчынены для ўсіх

Каб прымаць ETH, вам спатрэбіцца толькі падключэнне да Інтэрнэту і гаманец. Каб прымаць плацяжы, вам не патрэбны доступ да банкаўскага рахунку.

Даступны ў гнуткіх сумах

ETH дзеліцца да 18 знакаў пасля коскі, так што вам не трэба купляць 1 цэлы ETH. Вы можаце купіць дробныя часткі — да 0,0000000000000000001 ETH, калі спатрэбіцца.

Хочаш набыць некалькі Ethereum? Звычайна змешваюць Ethereum і ETH. Ethereum — гэта блокчэйн, а ETH — асноўны актыў Ethereum. ETH — гэта тое, што вы, напэўна, жадаеце купіць. Дакладней пра Ethereum.

Што ўнікальнага ў ETH?

На Ethereum шмат крыптавалют і мноства іншых токенаў, але ёсць некаторыя рэчы, якія можа рабіць толькі ETH.

ETH падсілкоўвае і абараняе Ethereum

ETH — гэта крыніца жыцця Ethereum. Калі вы адпраўляеце ETH або выкарыстоўваеце прыкладанне Ethereum, вы будзеце плаціць камісію ў ETH за выкарыстанне сеткі Ethereum. Гэтая плата з'яўляецца стымулам для вытворцы блокаў апрацоўваць і правяраць тое, што вы спрабуеце зрабіць.

Валідатары падобныя на рэгістратараў Ethereum — яны правяраюць і даказваюць, што ніхто не падманвае. Іх выбіраюць выпадковым чынам, каб прапанаваць блок транзакцый. Валідатары, якія выконваюць гэтую працу, таксама ўзнагароджваюцца невялікімі аб'ёмамі нядаўна выпушчаных ETH.

Праца, якую выконваюць валідатары, і капітал, які яны стэйкаюць, забяспечваюць бяспеку Ethereum і свабоду ад цэнтралізаванага кантролю. ETH забяспечвае Ethereum.

Стэйкаючы ETH, вы дапамагаеце абараняць Ethereum і зарабляеце ўзнагароды. У гэтай сістэме пагроза страты ETH стрымлівае зламыснікаў. Дакладней пра стэйкінг

ETH ляжыць у аснове фінансавай сістэмы Ethereum

Не задаволеная плацяжамі, супольнасць Ethereum будуе цэлую фінансавую сістэму, якая з'яўляецца аднарангавай і даступнай кожнаму.

Вы можаце выкарыстоўваць ETH як залог для стварэння зусім розных крыптавалютных токенаў на Ethereum. Акрамя таго, вы можаце запазычыць і атрымліваць працэнты ў ETH і ў іншых токенах, заснаваных на ETH.

Wrapped ether (WETH) is used to extend the functionality of ETH to work with other tokens and applications. Learn more about WETH.

Выкарыстанне ETH расце з кожным днём

Паколькі Ethereum можна праграмаваць, разпрацоўшчыкі могуць эксперыментаваць з ETH незлічонай колькасцю спосабаў.

Яшчэ ў 2015 годзе ўсё, што вы маглі зрабіць, гэта адправіць ETH з аднаго ўліковага запісу Ethereum на іншы. Ніжэй пералічаны толькі некаторыя рэчы, якія вы можаце зрабіць сёння.

Чаму ETH мае каштоўнасць?

ETH па-рознаму каштоўны для розных людзей.

Для карыстальнікаў Ethereum ETH з'яўляецца каштоўным, таму што дазваляе плаціць камісію за транзакцыі.

Іншыя разглядаюць гэта ў якасці лічбавага запасу кошту, таму што стварэнне новага ETH з часам запавольваецца.

У апошні час ETH стаў каштоўным для карыстальнікаў фінансавых дадаткаў на Ethereum. Гэта таму, што вы можаце выкарыстоўваць ETH у якасці закладу для крыпта-пазык або ў якасці плацежнай сістэмы.

Вядома, многія таксама разглядаюць гэта як інвестыцыі, падобныя на біткойны або іншыя крыптавалюты.

ETH — не адзіная крыпта на Ethereum

Любы можа ствараць новыя віды актываў і гандляваць імі на Ethereum. Яны вядомыя як «токены». Людзі такенізавалі традыцыйныя валюты, сваю нерухомасць, мастацтва і нават сябе!

Ethereum з'яўляецца домам для тысяч токенаў, некаторыя з іх больш карысныя і каштоўныя, чым іншыя. Распрацоўшчыкі пастаянна ствараюць новыя токены, якія адчыняюць новыя магчымасці і новыя рынкі.

Больш падрабязна пра токены і іх выкарыстанне

Папулярныя тыпы токенаў

Stablecoins

Токены, якія адлюстроўваюць кошт традыцыйнай валюты, такой як долары. Гэта вырашае праблему валатыльнасці многіх крыптавалют.

Токены кіравання

Токены, якія прадстаўляюць права голасу ў дэцэнтралізаваных арганізацыях.

Шіткоіны

Паколькі ствараць новыя токены лёгка, кожны можа зрабіць гэта — нават людзі з дрэннымі або памылковымі намерамі. Заўсёды праводзіце сваё даследаванне перад іх выкарыстаннем!

Калекцыйныя токены

Токены, якія прадстаўляюць калекцыйны прадмет з гульні, твор лічбавага мастацтва або іншыя ўнікальныя актывы. Шырока вядомыя як неўзаемазаменныя токены (NFT).

Test your Ethereum knowledge

Loading...

Ці была гэтая старонка карыснай?