Гаманцы Ethereum
Трымаючы ключы ад вашай лічбавай будучыні
Гаманцы дапамагаюць вам атрымаць доступ да лічбавых актываў і ўвайсці ў праграмныя дадаткі.
Што такое гаманец Ethereum?
Гаманцы Ethereum — гэта прыкладанні, якія даюць вам кантроль над вашым акаўнтам. Гэтак жа, як ваш фізічны гаманец, ён змяшчае ўсё, што вам трэба, каб пацвердзіць сваю асобу і кіраваць сваімі актывамі. Ваш гаманец дазваляе ўваходзіць у дадаткі, чытаць ваш баланс, ажыццяўляць транзакцыі і пацвярджаць вашу асобу.
Гаманцы — гэта тое, што большасць людзей выкарыстоўвае для кіравання лічбавымі актывамі і ідэнтыфікацыі.
Ваш гаманец — гэта інструмент для ўзаемадзеяння з вашым акаўнтам Ethereum. Гэта азначае, што вы можаце змяніць пастаўшчыкоў гаманцоў у любы час. Большасць гаманцоў таксама дазваляюць кіраваць некалькімі акаўнтамі Ethereum з аднаго дадатку.
Пастаўшчыкі гаманцоў не захоўваюць вашы сродкі. Яны проста даюць вам спосаб для прагляду вашых актываў на Ethereum і інструменты для лёгкага кіравання імі.
Дадатак для кіравання вашымі актывамі
Ваш гаманец паказвае ваш баланс, гісторыю транзакцый і дае магчымасць адпраўляць/атрымліваць сродкі. Некаторыя гаманцы могуць прапанаваць больш.
Ваш акаўнт Ethereum
Ваш гаманец — гэта акно ў ваш акаўнт Ethereum: ваш баланс, гісторыю транзакцый і многае іншае. Але вы можаце памяняць пастаўшчыкоў гаманцоў у любы час.
Ваш логін для дадаткаў Ethereum
Ваш гаманец дазваляе падключацца да праграмных дадаткаў з дапамогай вашага акаўнта Ethereum. Гэта як логін, які можна выкарыстоўваць у многіх дадатках.
Гаманцы, акаўнты, ключы і адрасы
Варта зразумець адрозненні паміж некаторымі ключавымі тэрмінамі.
Акаўнт Ethereum — гэта пара ключоў. выкарыстоўваецца для стварэння адраса, якім вы можаце свабодна дзяліцца, а трэба трымаць у сакрэце, таму што ён выкарыстоўваецца для подпісу рэчаў. Разам гэтыя ключы дазваляюць захоўваць актывы і здзяйсняць транзакцыі.
Акаўнт Ethereum мае адрас, як паштовая скрыня мае адрас электроннай пошты. Ён выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі вашых лічбавых актываў.
Гаманец — гэта інструмент, які дазваляе ўзаемадзейнічаць з вашым акаўнтам, выкарыстоўваючы ключы. Гэта дае магчымасць праглядаць баланс вашага акаўнта, адпраўляць транзакцыі і многае іншае.
Большасць гаманцаў дазволіць вам стварыць акаўнт Ethereum. Такім чынам, ён вам не спатрэбіцца, перш чым загрузіць гаманец.
Тыпы кашалькоў
Ёсць некалькі спосабаў узаемадзеяння з вашым акаўнтам:
Фізічныя апаратныя гаманцы — гэта прылады, якія дазваляюць захоўваць вашу крыпту ў аўтаномным рэжыме — гэта вельмі бяспечна
Мабільныя дадаткі, якія робяць вашы сродкі даступнымі з любога месца
Браўзерныя гаманцы — гэта вэб-дадаткі, якія дазваляюць узаемадзейнічаць са сваім акаўнтам непасрэдна ў браўзеры
Гаманцы ў выглядзе пашырэння для браўзера — гэта пашырэнне, якое вы спампоўваеце і якое дазваляе ўзаемадзейнічаць з вашым акаўнтам і дадаткамі праз браўзер
Праграмныя дадаткі для ПК, калі вы жадаеце кіраваць сваімі сродкамі праз macOS, Windows альбо Linux
Параўнайце гаманцы па функцыям
Як заставацца ў бяспецы
Вазьміце на сябе адказнасць за ўласныя сродкі
Цэнтралізаваныя біржы звяжуць ваш гаманец з імем карыстальніка і паролем, якія вы можаце аднавіць традыцыйным спосабам. Проста памятайце, што вы давяраеце гэтай біржы захаванне вашых сродкаў. Калі ў біржы з'явяцца фінансавыя праблемы, то вашы сродкі апынуцца ў небяспецы.
Запішыце вашу
Гаманцы часта даюць вам seed-фразу, якую вы павінны запісаць у бяспечным месцы. Толькі так вы зможаце потым вярнуць свой гаманец.
Вось прыклад:
there aeroplane curve vent formation doge possible product distinct under spirit lamp
Не захоўвайце яго на камп'ютары. Запішыце на паперу і трымайце ў бяспецы.
Дадайце свой гаманец у закладкі
Калі вы выкарыстоўваеце вэб-гаманец, дадайце сайт у закладкі, каб абараніць сябе ад фішынгу.
Правярайце ўсё тройчы
Памятайце, што транзакцыі нельга адмяніць, а гаманец нельга лёгка аднавіць, таму прымайце меры засцярогі і заўсёды будзьце ўважлівымі.