Перайсці да асноўнага зместу

Ethereum гаманцы

Трымаючы ключы ад вашай лічбавай будучыні

Гаманцы дапамагаюць вам атрымаць доступ да лічбавых актываў і ўвайсці ў праграмныя дадаткі.

  • Знайсці гаманец
Малюнак робата з сейфам замест тулава, што адлюстроўвае гаманец Ethereum

Што такое гаманец Ethereum?

Гаманцы Ethereum — гэта прыкладанні, якія даюць вам кантроль над вашым акаўнтам. Гэтак жа, як ваш фізічны гаманец, ён змяшчае ўсё, што вам трэба, каб пацвердзіць сваю асобу і кіраваць сваімі актывамі. Ваш гаманец дазваляе ўваходзіць у дадаткі, чытаць ваш баланс, адпраўляць транзакцыі і пацвярджаць вашу асобу.

Гаманцы — гэта тое, што большасць людзей выкарыстоўвае для кіравання лічбавымі актывамі і ідэнтыфікацыі.

Ваш гаманец — гэта інструмент для ўзаемадзеяння з вашым акаўнтам Ethereum. Гэта азначае, што вы можаце змяніць пастаўшчыкоў гаманцаў у любы час. Большасць гаманцаў таксама дазваляюць кіраваць некалькімі акаўнтамі Ethereum з аднаго дадатку.

Пастаўшчыкі гаманцаў не захоўваюць вашы сродкі. Яны проста даюць вам спосаб для прагляду вашых актываў на Ethereum і інструменты для лёгкага кіравання імі.

Дадатак для кіравання вашымі актывамі

Ваш гаманец паказвае ваш баланс, гісторыю транзакцый і дае магчымасць адпраўляць/атрымліваць сродкі. Некаторыя гаманцы могуць прапанаваць больш.

Ваш акаўнт Ethereum

Ваш гаманец — гэта акно ў ваш акаўнт Ethereum: ваш баланс, гісторыю транзакцый і многае іншае. Але вы можаце памяняць пастаўшчыкоў гаманцаў у любы час.

Ваш логін для дадаткаў Ethereum

Ваш гаманец дазваляе падключацца да праграмных дадаткаў з дапамогай вашага акаўнту Ethereum. Гэта як логін, які можна выкарыстоўваць у многіх дадатках.

Гаманцы, акаўнты, ключы і адрасы

Варта зразумець адрозненні паміж некаторымі ключавымі тэрмінамі.

  • Акаўнт Ethereum — гэта пара ключоў. Адзін ключ выкарыстоўваецца для стварэння адраса, якім вы можаце свабодна дзяліцца, а другі ключ трэба трымаць у сакрэце, таму што ён выкарыстоўваецца для подпісу рэчаў. Разам гэтыя ключы дазваляюць захоўваць актывы і здзяйсняць транзакцыі.

  • Акаўнт Ethereum мае адрас, як паштовая скрыня мае адрас электроннай пошты. Ён выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі вашых лічбавых актываў.

  • Гаманец — гэта інструмент, які дазваляе ўзаемадзейнічаць з вашым уліковым запісам, выкарыстоўваючы ключы. Гэта дае магчымасць праглядаць баланс вашага акаўнту, адпраўляць транзакцыі і многае іншае.

Большасць гаманцаў дазволіць вам стварыць акаўнт Ethereum. Такім чынам, ён вам не спатрэбіцца, перш чым загрузіць гаманец.

Тыпы гаманцаў

Ёсць некалькі спосабаў узаемадзеяння з вашым акаўнтам:

Фізічныя апаратныя кашалькі — гэта прылады, якія дазваляюць захоўваць вашу крыпту ў аўтаномным рэжыме — гэта вельмі бяспечна

Мабільныя дадаткі, якія робяць вашы сродкі даступнымі з любога месца

Браўзерныя гаманцы — гэта вэб-дадаткі, якія дазваляюць узаемадзейнічаць са сваім акаўнтам непасрэдна ў браўзеры

Гаманцы пашырэнні браўзера — гэта пашырэнні, якія вы спампоўваеце і якія дазваляюць узаемадзейнічаць з вашым акаўнтам і дадаткамі праз браўзер

Праграмныя дадаткі для ПК, калі вы жадаеце кіраваць сваімі сродкамі праз macOS, Windows альбо Linux

Параўнайце гаманцы па функцыям

Мы можам дапамагчы вам выбраць гаманец у залежнасці ад функцый, якія вас цікавяць.
Знайсці гаманец

Як заставацца ў бяспецы

Фінансавая свабода і магчымасць атрымаць доступ і выкарыстоўваць сродкі ў любым месцы суправаджаецца адказнасцю — у крыптаграфіі няма падтрымкі кліентаў. Вы несяце адказнасць за захаванне вашых ключоў.

Вазьміце на сябе адказнасць за ўласныя сродкі

Цэнтралізаваныя біржы звяжуць ваш гаманец з імем карыстальніка і паролем, якія вы можаце аднавіць традыцыйным спосабам. Проста памятайце, што вы давяраеце гэтай біржы захаванне вашых сродкаў. Калі біржа мае фінансавыя праблемы, вашы сродкі будуць у рызыцы.

Запішыце сваю seed-фразу

Гаманцы часта даюць вам seed-фразу, якую вы павінны запісаць у бяспечным месцы. Толькі так вы зможаце потым вярнуць свой гаманец.

Вось прыклад:

there aeroplane curve vent formation doge possible product distinct under spirit lamp

Не захоўвайце яго на камп'ютары. Запішыце на паперу і трымайце ў бяспецы.

Дадайце свой гаманец у закладкі

Калі вы выкарыстоўваеце вэб-гаманец, дадайце сайт у закладкі, каб абараніць сябе ад фішынгу.

Правярайце ўсё тройчы

Памятайце, што транзакцыі нельга адмяніць, а гаманец нельга лёгка аднавіць, таму прымайце меры засцярогі і заўсёды будзьце ўважлівымі.

Больш парад па захаванні бяспекі

Ад супольнасці

Даведацца больш пра Ethereum

Test your Ethereum knowledge

Loading...

Ці была гэтая старонка карыснай?