Перайсці да асноўнага зместу

Што такое Ethereum?

Аснова нашай лічбавай будучыні

Поўнае кіраўніцтва для пачаткоўцаў аб тым, як працуе Ethereum, якія перавагі ён прыносіць і як ім карыстаюцца мільёны людзей па ўсім свеце.

Малюнак, на якім чалавек заглядвае на базар, прызначаны для адлюстравання Ethereum

Summary

Ethereum — гэта сетка камп'ютараў па ўсім свеце, якія прытрымліваюцца набору правілаў, якія называюцца пратаколам Ethereum. Сетка Ethereum выступае ў якасці асновы для суполак, дадаткаў, арганізацый і лічбавых актываў, якія кожны можа ствараць і выкарыстоўваць.

Вы можаце стварыць акаўнт Ethereum з любога месца і ў любы час і даследаваць свет дадаткаў або ствараць свае ўласныя. Асноўнае новаўвядзенне заключаецца ў тым, што вы можаце рабіць усё гэта, не давяраючы цэнтральнай уладзе, якая можа змяніць правілы альбо абмежаваць вам доступ.

Працягвайце чытаць, каб даведацца больш…



Што можа Ethereum?

Банкаўскае абслугоўванне для кожнага

Не ўсе маюць доступ да фінансавых паслуг. Але ўсё, што вам трэба для доступу да Ethereum і створаных на ім прадуктаў крэдытавання, пазычання і зберажэнняў, — гэта падключэнне да Інтэрнэту.

Адкрыты інтэрнэт

Любы можа ўзаемадзейнічаць з сеткай Ethereum або ствараць на ёй праграмныя дадаткі. Гэта дазваляе вам кантраляваць свае ўласныя актывы і ідэнтычнасць замест таго, каб яны кантраляваліся некалькімі мегакарпарацыямі.

Аднарангавая сетка

Ethereum дазваляе каардынаваць, заключаць пагадненні альбо перадаваць лічбавыя актывы пры непасрэдным узаемадзеянні з іншымі людзьмі. Вам не трэба спадзявацца на пасрэднікаў.

Устойлівы да цэнзуры

Ні адзін урад або кампанія не мае кантролю над Ethereum. Дэцэнтралізацыя робіць практычна немагчымым перашкодзіць вам атрымліваць плацяжы або карыстацца паслугамі Ethereum.

Камерцыйныя гарантыі

Кліенты маюць надзейную ўбудаваную гарантыю, што сродкі пяройдуць у іншыя рукі, толькі калі вы дасце тое, што было абумоўлена. Аналагічным чынам і распрацоўшчыкі могуць быць упэўненыя, што правілы не зменяцца адносна іх.

Прадукты, якія камбінуюцца паміж сабой

Усе дадаткі ствараюцца на аснове аднаго блокчэйна з агульным глабальным станам, што забяспечвае іх спалучальнасць (як у блоках Lego). Гэта дазваляе ствараць больш якасныя прадукты і паляпшаць узаемадзеянне з карыстальнікамі, а таксама гарантуе, што ніхто не зможа выдаліць прылады, ад якіх залежаць гэтыя прыкладанні.

Навошта мне выкарыстоўваць Ethereum?

Калі вы зацікаўлены ў больш устойлівых, адкрытых і надзейных спосабах глабальнай каардынацыі, стварэння арганізацый, стварэння праграмных дадаткаў і абмену каштоўнасцямі, то Ethereum — для вас. Ethereum — гэта гісторыя, напісаная ўсімі намі, таму прыходзьце і даведвайцеся, якія неверагодныя міры мы можам пабудаваць разам з ім.

Ethereum таксама быў неацэнны для людзей, якія павінны былі справіцца з нявызначанасцю вакол бяспекі, надзейнасці або мабільнасці сваіх актываў з-за знешніх сіл па-за іх кантролю.

Больш танныя і хуткія міжнародныя плацяжы

Стэйблкойны — гэта новы тып крыптавалюты, які абапіраецца на больш стабільны актыў у якасці асновы кошту. Большасць з іх прывязаны да долара ЗША і таму яны падтрымліваюць кошт гэтай валюты. Яны дазваляюць стварыць вельмі танную і стабільную глабальную плацежную сістэму. Многія сучасныя стэйблкойны створаны ў сетцы Ethereum.

Ethereum і стэйблкойны спрашчаюць працэс адпраўкі грошай за мяжу. Для перамяшчэння сродкаў па ўсім свеце часта патрабуецца ўсяго некалькі хвілін, у адрозненне ад некалькіх працоўных дзён ці нават тыдняў, якія могуць спатрэбіцца вашаму звычайнаму банку, прычым перамяшчэнне ажыццяўляецца за меншую цану. Акрамя таго, не спаганяецца дадатковая камісія за здзяйсненне транзакцыі з вялікім коштам і няма абмежаванняў на тое, куды і чаму вы адпраўляеце грошы.

Самая хуткая дапамога ў часы крызісу

Калі вам пашанцавала мець некалькі варыянтаў банкаўскага абслугоўвання праз правераныя ўстановы па месцы вашага жыхарства, вы можаце прыняць як належнае фінансавую свабоду, бяспеку і стабільнасць, якія яны прапануюць. Але многім людзям ва ўсім свеце, якія сутыкаюцца з палітычнымі рэпрэсіямі або эканамічнымі цяжкасцямі, фінансавыя ўстановы могуць не забяспечыць патрэбнай абароны альбо паслуг.

Калі вайна, эканамічныя катастрофы або падаўленне грамадзянскіх свабод абрынуліся на жыхароў Венесуэлы(opens in a new tab), Кубы(opens in a new tab), .aljazeera.com/news/2022/3/21/crypto-provides-fix-for-some-in-crisis-hit-afghanistan">Афганістану(opens in a new tab), Нігерыі(opens in a new tab), Беларусі(opens in a new tab) і Украіны(opens in a new tab), крыптавалюты ўяўлялі сабой самы хуткі і часта адзіны варыянт фінансавага узаемадзеяння.1(opens in a new tab) Як відаць з гэтых прыкладаў, крыптавалюты, такія як Ethereum, могуць забяспечыць бесперашкодны доступ да сусветнай эканомікі, калі людзі адрэзаны ад знешняга свету. Акрамя таго, стабільныя манеты прапануюць запас кошту, калі мясцовыя валюты абвальваюцца з-за гіперінфляцыі.

Пашырэнне магчымасцей стваральнікаў

Толькі ў 2021 годзе мастакі, музыкі, пісьменнікі і іншыя творцы выкарыстоўвалі Ethereum, каб зарабіць у сукупнасці каля 3,5 мільярда долараў. Гэта робіць Ethereum адной з самых вялікіх глабальных платформаў для стваральнікаў разам са Spotify, YouTube і Etsy. Даведацца больш(opens in a new tab).

Пашырэнне магчымасцей геймераў

Гульні Play to earn (дзе гульцы фактычна атрымліваюць узнагароду за гульню) з'явіліся нядаўна і трансфармуюць гульнявую індустрыю. Традыцыйна часта забаронена гандляваць або перадаваць гульнявыя актывы іншым гульцам за рэальныя грошы. Гэта прымушае гульцоў выкарыстоўваць вэб-сайты чорнага рынку, якія часта ўяўляюць небяспеку. Блокчэйн-гульні ахопліваюць унутрыгульнявую эканоміку і прасоўваюць такія аперацыі надзейным спосабам.

Прычым гульцоў стымулюе магчымасць гандляваць унутрыгульнёвымі токенамі на рэальныя грошы і, такім чынам, атрымліваць сапраўднае ўзнагароджанне за час гульні.

2010
Інвестары
2014
Інвестары
Разпрацоўшчыкі
Кампаніі
Зараз
Інвестары
Разпрацоўшчыкі
Кампаніі
Выканаўцы
Музыкі
Пісьменнікі
Геймеры
Бежанцы

Ethereum у лічбах

4k+
Projects built on Ethereum
96M+
Accounts (wallets) with an ETH balance
53.3M+
Smart contracts on Ethereum
$410B
Value secured on Ethereum
$3.5B
Creator earnings on Ethereum in 2021
1,171 млн
Number of transactions today

Хто кіруе Ethereum?

Ethereum не кантралюецца якой-небудзь асобнай арганізацыяй. Ён існуе кожны раз, калі ёсць падлучаныя камп'ютары, на якіх працуе праграмнае забеспячэнне, якое адпавядае пратаколу Ethereum і дадаецца да блокчэйна Ethereum. Кожны з гэтых камп'ютараў вядомы як вузел. Вузламі можа кіраваць кожны, але для ўдзелу ў абароне сеткі вы павінны пакласці ETH у стэйкінг (родны токен Ethereum). Любы чалавек з 32 ETH можа зрабіць гэта без дазволу.

Нават зыходны код Ethereum не ствараецца адной арганізацыяй. Любы можа прапанаваць змены ў пратакол і абмеркаваць яго абнаўленні. Існуе некалькі рэалізацый пратаколу Ethereum, які распрацоўваецца незалежнымі арганізацыямі на некалькіх мовах праграмавання, і звычайна яны ствараюцца адкрытымі і з магчымасцямі для ўдзелу супольнасці.

What are smart contracts?

Разумныя кантракты — гэта камп'ютарныя праграмы, якія жывуць у блокчэйне Ethereum. Яны выконваюцца, калі іх запускае транзакцыя ад карыстальніка. Яны робяць Ethereum вельмі гнуткім у тым, што ён можа рабіць. Гэтыя праграмы служаць будаўнічымі блокамі для дэцэнтралізаваных дадаткаў і арганізацый.

Ці выкарыстоўвалі вы калі-небудзь прадукт, умовы абслугоўвання якога змяняліся? Ці выдалілі функцыю, якую вы лічылі карыснай? Пасля таго, як разумны кантракт будзе апублікаваны ў Ethereum, ён будзе працаваць онлайн, пакуль існуе Ethereum. Нават аўтар не можа яго зняць. Паколькі разумныя кантракты аўтаматызаваныя, яны не дыскрымінуюць карыстальнікаў і заўсёды гатовыя да выкарыстання.

Папулярнымі прыкладамі разумных кантрактаў з'яўляюцца праграмы для крэдытавання, дэцэнтралізаваныя гандлёвыя біржы, страхаванне, квадратычнае фінансаванне, сацыяльныя сеткі, NFT — у асноўным усё, што вам прыйдзе ў галаву.

Дакладней пра разумныя кантрактыExplore dapps

Знаёмцеся з эфірам, крыптавалютай Ethereum

Многія дзеянні ў сетцы Ethereum патрабуюць некаторай працы на ўбудаваным камп'ютары Ethereum (вядомым як віртуальная машына Ethereum). Гэта вылічэнне не безкаштоўнае; яно аплачваецца з выкарыстаннем роднай крыптавалюты Ethereum пад назвай эфір (ETH). Гэта азначае, што вам патрэбна хаця б невялікая колькасць эфіра для выкарыстання сеткі.

Эфір цалкам лічбавы, і вы можаце імгненна адправіць яго любому ў любую кропку свету. Колькасць даступнага эфіру не кантралююцца ўрадамі або кампаніяй — увесь працэс дэцэнтралізаваны і цалкам празрысты. Эфір выпускаецца дакладна ў адпаведнасці з пратаколам толькі для тых, хто ажыццяўляе стэйкінг, забяспечваючы такім чынам бяспеку сеткі.

Як наконт спажывання энергіі Ethereum?

15 верасня 2022 года Ethereum прайшло абнаўленне Зліццё, якое перавяло Ethereum з доказу працы на доказ уладання.

Зліццё стала самым вялікім абнаўленнем Ethereum і знізіла спажыванне энергіі, неабходнае для забеспячэння бяспекі Ethereum, на 99,95 %, стварыўшы больш бяспечную сетку пры значна меншых выдатках на вуглярод. Цяпер Ethereum з'яўляецца нізкавугляродным блокчэйнам, які стаў больш бяспечным і маштабаваным.

Мне траплялася інфармацыя, што крыптавалюта выкарыстоўваецца як інструмент злачыннай дзейнасці. Гэта праўда?

Як і любая тэхналогія, яна часам выкарыстоўваецца няправільна. Аднак, паколькі ўсе транзакцыі Ethereum адбываюцца ў адкрытым блокчэйне, уладам часта лягчэй адсочваць незаконную дзейнасць, чым гэта было б у традыцыйнай фінансавай сістэме, што, магчыма, робіць Ethereum менш прывабным выбарам для тых, хто жадаў бы застацца незаўважаным.

Згодна з ключавымі высновамі нядаўняй справаздачы Еўрапола, Агенцтва Еўрапейскага саюза па супрацоўніцтве ў праваахоўных органах, крыптавалюта выкарыстоўваецца ў злачынных мэтах значна менш, чым фіятныя валюты:

«Выкарыстанне крыптавалют для незаконнай дзейнасці, здаецца, складае толькі невялікую частку агульнай крыптавалютнай эканомікі, і гэта, здаецца, параўнальна менш, чым колькасць незаконных сродкаў, уцягнутых у традыцыйныя фінансы».

У чым розніца паміж Ethereum і Bitcoin?

Запушчаны ў 2015 годзе Ethereum абапіраецца на інавацыі Bitcoin з некаторымі вялікімі адрозненнямі.

Абедзве тэхналогіі дазваляюць выкарыстоўваць лічбавыя грошы без пастаўшчыкоў плацяжоў або банкаў. Але Ethereum можна праграмаваць, таму вы таксама можаце ствараць і разгортваць дэцэнтралізаваныя дадаткі ў яго сетцы.

Біткойн дазваляе нам адпраўляць асноўныя паведамленні адзін аднаму аб тым, што мы лічым каштоўным. Стварэнне каштоўнасці без удзелу рэгулятара — гэта ўжо моцна. Ethereum пашырае гэта: замест паведамленняў вы можаце напісаць любую агульную праграму альбо скласці кантракт. Няма абмежаванняў на віды кантрактаў, якія могуць быць створаны і ўзгоднены, таму ў сетцы Ethereum адбываюцца вялікія інавацыі.

У той час як біткойн — гэта толькі плацежная сетка, Ethereum больш падобны на рынак фінансавых паслуг, гульняў, сацыяльных сетак і іншых праграмных дадаткаў.

Further reading

Навіны тыдня аб Ethereum(opens in a new tab) - Штотыднёвае рассыланне аб ключавых распрацоўках у экасістэме.

Атамы, інстытуты, блокчэйны(opens in a new tab) - Чаму блокчэйны важны?

Kernel(opens in a new tab) Мара Ethereum

Даведацца больш пра Ethereum

Test your Ethereum knowledge

Loading...

Ці была гэтая старонка карыснай?