
Ethereum
Запрашаем вас да Ethereum
Ethereum — гэта кіруемая супольніцтвам тэхналогія, якая забяспечвае працу крыптавалюты ether (ETH), а таксама тысяч дэцэнтралізаваных дадаткаў.
Даведацца больш пра EthereumПачынаем
Ethereum.org — ваш партал у свет Ethereum. Гэта тэхналогія з'яўляецца новай і пастаянна развіваецца, таму пэўныя парады прынясуць карысць. Вось што мы прапануем зрабіць, калі вы збіраецеся паглыбіцца ў гэтую тэму.


Выберыце гаманец
Гаманец дазваляе вам падключыцца да Ethereum і кіраваць вашымі грашыма.

Атрымайце ETH
ETH — гэта валюта платформы Ethereum, якою вы можаце карыстацца ў дадатках.

Карыстайцеся дэцэнтралізаваным дадаткам (dapp)
Дэцэнтралізаваныя дадаткі (dapp) — гэта праграмы, якія працуюць на платформе Ethereum. Вось якія ў вас ёсць магчымасці.

Пачынайце будаваць праграмы
Калі вы жадаеце пачаць пісаць праграмы на платформе Ethereum, на нашым партале ёсць дакументацыя, інструкцыі і многае іншае для распрацоўшчыкаў.
Што такое Ethereum?
Ethereum - гэта тэхналогія якая яднае ў сабе лічбавыя грошы, глабальныя плацяжы і праграмы. Нашая супольнасць стварыла лічбавую эканоміку, якая ў працэсе росту адкрыла для разпрацоўшчыкаў новыя шляхі заробку анлайн і дасягнула шмат выдатных поспехаў у іншым. Тэхналогія даступная ўсім, не гледзячы на тое дзе вы знаходзіцеся, усё што вам патрэбна гэта інтэрнэт.
