Перайсці да асноўнага зместу

Dapp — дэцэнтралізаваныя дадаткі

Інструменты і паслугі на базе Ethereum

Дэцэнтралізаваныя дадаткі — гэта прагрэсіруючыя дадаткі, якія выкарыстоўваюць Ethereum для разбурэння старых мадэляў бізнесу або вынаходкі новых.

Ілюстрацыя сабакі які карыстаецца камп'ютэрам

Пачынаем

Каб апрабаваць дэцэнтралізаваны дадатак, вам спатрэбіцца і трохі ETH. Гаманец дазволіць вам падключыцца або ўвайсці ў сістэму. І вам спатрэбіцца ETH для аплаты любых .

1. Атрымаць ETH

Пры здзяйсненні дзеянняў у Dapp аплачваецца камісія за транзакцыю

2. Наладзьце гаманец

Гаманец — гэта ваш «лагін» для дадатку

3. Гатовы?

Выберыце дадатак для апрабавання

Для пачаткоўцаў

Некалькі дэцэнтралізаваных дадаткаў, якія падыходзяць для пачаткоўцаў. Даследуйце больш дэцэнтралізаваных дадаткаў ніжэй.

Лагатып Uniswap

Uniswap

З лёгкасцю абменьвайце свае токены. Фаварыт супольнасці, які дазваляе гандляваць токенамі з людзьмі па ўсёй сетцы.

finance
Адкрыць Uniswap(opens in a new tab)
Лагатып OpenSea

OpenSea

Купляйце, прадавайце, знаходзьце і гандлюйце эксклюзіўнымі таварамі.

collectibles
Адкрыць OpenSea(opens in a new tab)
Лагатып Gods Unchained

Gods Unchained

Стратэгічная калекцыйная картачная гульня. Гуляючы, зарабляйце карты, якія вы можаце потым прадаць за рэальныя грошы.

gaming
Адкрыць Gods Unchained(opens in a new tab)
Лагатып Ethereum Name Service

Ethereum Name Service

Зручныя імёны для адрасоў Ethereum і дэцэнтралізаваных сайтаў.

social
Адкрыць Ethereum Name Service(opens in a new tab)

Даследуйце дэцэнтралізаваныя дадаткі

Шмат дэцэнтралізаваных дадаткаў усё яшчэ з'яўляюцца эксперыментальнымі і тэстуюць магчымасці дэцэнтралізаваных сетак. Але некаторыя з першых распрацовак у галінах тэхналогій, фінансаў, гульнявой індустрыі і калекцыяніравання ўжо сталі паспяховымі.

Выберыце катэгорыю

Дэцэнтралізаваныя фінансы

Гэта дадаткі, якія сканцэнтраваны на стварэнні фінансавых паслуг з выкарыстаннем крыптавалют. Яны прапануюць крэдыты, пазыкі, заробак працэнтаў і прыватныя плацяжы — асабістыя даныя не патрабуюцца.

Заўсёды праводзьце ўласныя даследаванні

Ethereum — гэта новая тэхналогія, і большасць дадаткаў — новыя. Перш чым уносіць вялікія сумы грошай, пераканайцеся, што вы разумееце ўсю рызыку.

Крэдытаванне і запазычванне

  • Лагатып Aave
    Aave
    Пазычайце свае токены, каб зарабляць працэнты, і выводзьце сродкі ў любы час.
    Наперадto Aave website(opens in a new tab)
  • Лагатып Compound
    Compound
    Пазычайце свае токены, каб зарабляць працэнты, і выводзьце сродкі ў любы час.
    Наперадto Compound website(opens in a new tab)
  • Лагатып Summer.fi
    Summer.fi
    Гандлюйце, пазычайце і адкладвайце грошы з дапамогай Dai, стэйблкоіна Ethereum.
    Наперадto Summer.fi website(opens in a new tab)
  • Лагатып PWN
    PWN
    Лёгкія пазыкі, падмацаваныя любымі токенамі або NFT на Ethereum.
    Наперадto PWN website(opens in a new tab)
  • Лагатып Yearn
    Yearn
    Yearn Finance — гэта агрэгатар даходнасці. Дазваляе людзям, DAO і іншым пратаколам магчымасць укладваць лічбавыя актывы і атрымліваць даход.
    Наперадto Yearn website(opens in a new tab)
  • Лагатып Convex
    Convex
    Convex дазваляе пастаўшчыкам ліквіднасці Curve атрымліваць гандлёвыя камісіі і атрымліваць павышаныя ўзнагароды ў CRV, не блакіруючы свае CRV.
    Наперадto Convex website(opens in a new tab)

Біржы

Агрэгатары попыту

Bridges

Інвестыцыйныя фонды

Кіраванне партфелем

Страхаванне

Плацяжы

Краўдфандынг

Дэрыватывы

Ліквідны стэйкінг

Рынкі прагнозаў

Жадаеце прагледзець іншыя дадаткі?

Адкрыйце для сябе сотні дэцэнтралізаваных дадаткаў(opens in a new tab)

Магія адваротнага боку дэцэнтралізаванымі фінансамі

Што такога ў Ethereum, што дазваляе дэцэнтралізаваным фінансавым дадаткам квітнець?

Адкрыты доступ

Фінансавыя сэрвісы, якія працуюць на Ethereum, не патрабуюць рэгістрацыі. Вам дастаткова мець сродкі і падключэнне да Інтэрнэту.

Новая эканоміка токенаў

Цэлы свет токенаў, з якімі вы можаце ўзаемадзейнічаць праз гэтыя фінансавыя прадукты. Людзі ўвесь час ствараюць новыя токены на аснове Ethereum.

Стэйблкоіны

Каманды стварылі – менш зменлівыя крыптавалюты. Яны дазваляюць эксперыментаваць і выкарыстоўваць крыптавалюты без рызыкі і нявызначанасці.

Узаемазвязаныя фінансавыя паслугі

Усе фінансавыя прадукты ў прасторы Ethereum модульныя і сумяшчальныя адзін з другім. Новыя канфігурацыі гэтых модуляў з'яўляюцца на рынку ўвесь час, тым самым пашыраючы вашы магчымасці выкарыстання крыптавалюты.

Дакладней пра дэцэнтралізаваныя фінансы
Малюнак чараўнікоў

Чараўніцтва, якое хаваецца за дэцэнтралізаванымі дадаткамі

Дэцэнтралізаваныя дадаткі могуць выглядаць як звычайныя дадаткі. Але за кулісамі яны валодаюць некаторымі асаблівымі якасцямі, таму што яны атрымалі ў спадчыну ўсе суперздольнасці Ethereum. Вось што адрознівае дэцэнтралізаваныя дадаткі ад звычайных.

У чым прычына поспеху Ethereum?

Не мае гаспадароў

Пасля разгортвання ў Ethereum код дэцэнтралізаванага дадатку немагчыма выдаліць. І кожны можа выкарыстоўваць яго функцыі. Нават калі каманда, якая стаіць за гэтым дадаткам, распусціцца, вы ўсё роўна зможаце ім карыстацца. Апынуўшыся на Ethereum, ён там і застанецца.

Не падвяргаюцца цэнзуры

Убудаваныя плацяжы

Plug and play

Адзін ананімны лагін

Заснавана на крыптаграфіі

Ніякіх прастояў

Як працуюць дэцэнтралізаваныя дадаткі

Бэкэнд-код (разумныя кантракты) дэцэнтралізаваных дадаткаў працуе ў дэцэнтралізаванай сетцы, а не на цэнтралізаваным серверы. Яны выкарыстоўваюць Ethereum для захоўвання даных і разумных кантрактаў для логікі сваіх дадаткаў.

Разумны кантракт падобны на набор правілаў, якія дзейнічаюць у сетцы, каб усе іх бачылі і працавалі у дакладнай адпаведнасці з гэтымі правіламі. Уявіце сабе гандлёвы аўтамат: калі вы забяспечыце яго дастатковай колькасцю сродкаў і зробіце правільны выбар, вы атрымаеце патрэбны вам тавар. Як і гандлёвыя аўтаматы, разумныя кантракты могуць захоўваць сродкі гэтак жа, як ваш рахунак Ethereum. Гэта дазваляе коду пасрэднічаць у пагадненнях і транзакцыях.

Пасля разгортвання дэцэнтралізаваных дадаткаў у сетцы Ethereum вы не можаце змяніць іх. Гэтыя дадаткі могуць быць дэцэнтралізаванымі, таму што яны кіруюцца логікай, прапісанай у кантракце, а не прыватнай асобай ці кампаніяй.

Ці была гэтая старонка карыснай?