Перайсці да асноўнага зместу

Нятоесныя токены (NFT)

  • Спосаб прадставіць што-небудзь унікальнае ў якасці актыву на аснове Ethereum.
  • NFT даюць больш магчымасцей стваральнікам кантэнту, чым калі-небудзь раней.
  • Працуюць на разумных кантрактах блокчэйна Ethereum.

Што такое NFT?

NFT — гэта мноства токенаў, сярод якіх кожны экзэмпляр — унікальны. Кожны NFT мае розныя ўласцівасці (нятоесныя) і іх дэфіцыт мае абгрунтаванне. У гэтым яны і адрозніваюцца ад токенаў тыпу ці іншых токенаў заснаваных на Ethereum, накшталт USDC, сярод якіх кожны токен падобны адзін да аднаго і мае аднолькавыя характарыстыкі (тоесныя). Вам усё роўна, якую купюру (ці ETH) аднаго наміналу вы маеце ў сваім гаманцы, бо ўсе яны аднолькавыя і каштуюць роўна тое ж самае. Аднак вам важна, якімі менавіта NFT вы валодаеце, таму што ўсе яны маюць індывідуальныя ўласцівасці, якія адрозніваюць іх ад іншых («нятоесныя»).

Унікальнасць кожнага NFT дазваляе такенізаваць такія рэчы, як мастацтва, прадметы калекцыяніравання або нават нерухомасць, дзе адзін канкрэтны ўнікальны NFT прадстаўляе пэўны ўнікальны рэальны або лічбавы прадмет. Права ўласнасці на актывы можна публічна пацвердзіць у Ethereum.

Інтэрнэт актываў

NFT і Ethereum вырашаюць некаторыя праблемы, якія існуюць сёння ў Інтэрнэце. Па меры таго, як усё становіцца больш лічбавым, з'яўляецца неабходнасць рэплікацыі ўласцівасцей унікальных прадметаў, такіх як рэдкасць, унікальнасць і доказ права ўласнасці без кантролю з боку цэнтральнай арганізацыі. Напрыклад, з дапамогай NFT вы можаце валодаць музычным mp3-файлам ва ўсіх дадатках на аснове Ethereum і не быць прывязанымі да пэўнага музычнага дадатку адной кампаніі, такога як Spotify або Apple Music. Вы можаце валодаць псеўданімам у сацыяльнай сетцы, які можаце прадаваць альбо абменьваць, пры гэтым платформа правайдара не можа адвольна адабраць яго ў вас.

Вось як выглядае Інтэрнэт NFT у параўнанні з Інтэрнэтам, якім сёння карыстаецца большасць з нас...

Параўнанне

Інтэрнэт NFTСённяшні Інтэрнэт
Вы валодаеце сваімі актывамі! Толькі вы можаце іх прадаць або абмяняць.Вы арандуеце актыў у нейкай арганізацыі, і яго могуць забраць у вас.
NFT унікальныя ў лічбавым выглядзе, няма двух аднолькавых NFT.Копію часта немагчыма адрозніць ад арыгінала.
Права ўласнасці на NFT захоўваецца ў блокчэйне, каб кожны мог яго публічна праверыць.Доступ да запісаў аб уласнасці лічбавых элементаў кантралюецца ўстановамі — вы павінны паверыць ім на слова.
NFT — гэта на Ethereum. Гэта азначае, што іх можна лёгка выкарыстоўваць у іншых разумных кантрактах і дадатках на Ethereum!Кампаніі з лічбавымі прадметамі звычайна патрабуюць уласнай «агароджанай» інфраструктуры.
Стваральнікі кантэнту могуць прадаваць сваю працу ў любым месцы і атрымліваць доступ да сусветнага рынку.Стваральнікі давяраюцца інфраструктуры і распаўсюджванню тых платформ, якія яны выкарыстоўваюць. На іх часта распаўсюджваюцца ўмовы выкарыстання і геаграфічныя абмежаванні.
Стваральнікі NFT могуць захоўваць правы ўласнасці на сваю ўласную працу і запраграмаваць ганарары непасрэдна ў разумным кантракце NFT.Платформы, такія як музычныя стрымінгавыя сэрвісы, захоўваюць большую частку прыбытку ад продажу.

Для чаго выкарыстоўваюцца NFT?

NFT выкарыстоўваюцца для многіх рэчаў, у тым ліку для:

  • пацвярджэння наведвання мерапрыемства;
  • пацвярджэння заканчэння курсу;
  • прадметаў, якімі можна валодаць у гульнях;
  • лічбавага мастацтва;
  • токенізацыі актываў з рэальнага свету;
  • пацвярджэння вашай асобы ў Інтэрнэце;
  • доступу да кантэнту;
  • продажу квіткоў;
  • дэцэнтралізаваных даменных імёнаў у Інтэрнэце;
  • прадастаўлення залогу ў .

Магчыма, вы мастак, які хоча дзяліцца сваімі працамі з дапамогай NFT, не губляючы кантролю і прыбыткаў праз аплаты пасрэднікам. Вы можаце стварыць новы кантракт і ўказаць у ім колькасць NFT, іх уласцівасці і спасылку на пэўны твор. Як мастак, вы можаце запраграмаваць у разумным кантракце ганарар, які вам павінен выплачвацца (напрыклад, пералічваць 5% ад цаны продажу ўладальніку кантракту кожны раз, калі NFT перадаецца). Вы таксама заўсёды можаце даказаць, што вы стварылі NFT, таму што вы валодаеце , які разгарнуў кантракт. Вашы пакупнікі могуць лёгка даказаць, што яны валодаюць сапраўдным NFT з вашай калекцыі, таму што іх гаманца звязаны з токенам у вашым разумным кантракце. Яны могуць выкарыстоўваць яго ва ўсёй экасістэме Ethereum, упэўненыя ў яго сапраўднасці.

Шукайце, купляйце або стварайце ўласныя творы мастацтва NFT ці прадметы калекцыяніравання...
Даведайцеся пра мастацтва NFT

Або падумайце аб білеце на спартыўнае мерапрыемства. Гэтак жа, як арганізатар мерапрыемства можа выбраць, колькі квіткоў прадаць, стваральнік NFT можа вырашыць, колькі копій існуе. Часам гэта дакладныя копіі, напрыклад, 5000 звычайных білетаў. Часам чаканіцца некалькі вельмі падобных, але кожны з іх трохі адрозніваецца, напрыклад білет з прызначаным месцам. Іх можна набываць і прадаваць аднарангава, не плацячы апрацоўшчыкам білетаў, і пакупнік заўсёды будзе ўпэўнены ў сапраўднасці білета, таму што ён можа праверыць адрас кантракту.

На ethereum.org NFT выкарыстоўваюцца, каб прадэманстраваць, што людзі ўнеслі значны ўклад у наш рэпазіторый Github (праграмавалі вэб-сайт, напісалі або змянілі артыкул...) пераклалі наш матэрыял або прысутнічалі на званках супольнасці, і ў нас нават ёсць сваё ўласнае даменнае імя ў выглядзе NFT. Калі вы ўносіце ўклад у ethereum.org, вы можаце атрымаць NFT. Некаторыя крыпта-сустрэчы выкарыстоўвалі POAP у якасці білетаў. Больш пра ўдзел у развіцці.

POAP ethereum.org

У гэтага вэб-сайта таксама ёсць альтэрнатыўнае даменнае імя на базе NFT – ethereum.eth. Наш адрас у дамене .org цэнтралізавана кіруецца пастаўшчыком сістэмы даменных імёнаў (DNS), у той час як ethereum.eth зарэгістраваны ў Ethereum праз Ethereum Name Service (ENS). І ён належыць і кіруецца намі. Праверыць наш запіс у ENS(opens in a new tab)

Больш пра ENS(opens in a new tab)

Як працуюць NFT?

NFT, як і любыя лічбавыя рэчы ў блокчэйне Ethereum, ствараюцца з дапамогай спецыяльнай камп'ютарнай праграмы на аснове Ethereum, якая называецца «разумны кантракт». Гэтыя кантракты адпавядаюць пэўным правілам, такім як стандарты або , якія вызначаюць, што можа рабіць кантракт.

Разумны кантракт NFT можа рабіць некалькі ключавых рэчаў:

  • Стварэнне NFT: ён можа ствараць новыя NFT.
  • Прызначэнне права ўласнасці: ён адсочвае, хто валодае NFT, і менавіта якімі, звязваючы іх з пэўнымі адрасамі Ethereum.
  • Прызначэнне NFT ідэнтыфікатара: кожны NFT мае нумар, які робіць яго ўнікальным. Акрамя таго, звычайна да яго далучаецца некаторая інфармацыя (метаданыя), якая апісвае, што сабой уяўляе гэты NFT.

Калі хтосьці «стварае» або «чаканіць» NFT, ён па сутнасці загадвае разумнаму кантракту даць яму права ўласнасці на пэўны NFT. Гэтая інфармацыя бяспечна і публічна захоўваецца ў блокчэйне.

Акрамя таго, стваральнік кантракта можа дадаць дадатковыя правілы. Ён можа абмежаваць колькасць пэўных NFT або вырашыць, што павінен атрымліваць невялікую плату кожны раз, калі NFT пераходзіць з рук у рукі.

Бяспечнасць NFT

Бяспека Ethereum зыходзіць з . Сістэма створана такім чынам, што робіць шкодныя дзеянні эканамічна нявыгаднымі, і дзякуючы таму Ethereum абаронены ад фальсіфікацый. Вось што робіць NFT магчымымі. Пасля таго, як , які змяшчае вашу транзакцыю NFT, будзе , яго змяненне будзе каштаваць зламысніку мільёны ETH. Любы, хто выкарыстоўвае праграмнае забеспячэнне Ethereum, адразу зможа выявіць несумленнае ўмяшанне ў NFT, а зламыснік панясе фінансавую кару і будзе выкінуты.

Праблемы бяспекі, звязаныя з NFT, часцей за ўсё звязаны з фішынгам, уразлівасцямі разумных кантрактаў або памылкамі карыстальнікаў (напрыклад, ненаўмыснае раскрыццё закрытых ключоў), што робіць бяспеку кашалька крытычна важнай для ўладальнікаў NFT.

Больш пра бяспеку

Further reading

Іншыя рэсурсы

Test your Ethereum knowledge

Ці была гэтая старонка карыснай?